Мне больша падабаецца варыянт «НяскУранае пакаленне»
Ы
14.03.2025
Вось здаецца, вельмі добра, калі пішуць кнігі пра змагароў за свабоду і беларускую ідэю, але як абрыдла даведвацца пра гэтыя чарговыя распілы грантаў дзеля распіла гранта, тыя самыя людзі, кніга ў мяккім пераплёце з простай вокладкай, быццам зробленая дызайнерам па знаёмству, гэтыя сумныя імпрэзы з нейкай недасканалай мэтай і не дзіва, што з нулявой зацікаўленасцю з боку грамадства. Быццам гэтыя ананімныя гісторыі ў простай кніжцы мікратыражу на штосьці могуць паўплываць ці палегчыць лёс студэнтаў за кратамі. Абышто. Але ж "дакумэнт эпохі"! Во як:)
Няма нармальнага руху, сілы, партыі і прадуктаў. У сацсетках толькі і множацца гэтыя ініцыятыўныя ініцыятывы, якія быццам зробленыя, каб дапамагаць невядома каму з двумастамі падпісантамі-актывістамі і адзіным лайкам пад пастом ад сммшчыка пабліка. І вось такія імпрэзы розных фарматаў, дзе адныя і тыя людзі, то кнігі пішуць, то музыку, то чарговую лабуду прыдумалі, каб прыгожа прэзентаваць. Нешта стаміўся ад гэта за столькі гадоў. У Менску было цікава, а зараз ванітуе.
Прабачце за такую неканструктыўную крытыку.
.
14.03.2025
1. Расказваюць не дзеля таго, каб "паўплываць ці палегчыць лёс" іншых, а таму, што гэта адна з базавых патрэб. Хаця б расказаць пра свой лёс... 2. Дрэнны і алагічны папрок: "Вы робіце мала і недастаткова, таму нічога не рабіце ўвогуле" ("а я назіраю з хаты скраю па-над падзеямі"). 3. Усе стаміліся. Калі аб'ектыўна няма перамог, гэта чаканы стан грамадства. (Але ж галоўная праблема не ў ім.)
Проста жыхар
14.03.2025
Ы, гэта ж "Бібліятэка Свабоды", у іх заўжды малыя папяровыя наклады, і вокладка мяккая. Аднак іх кнігі бясплатныя, і электронныя версіі кніг можна бясплатна спампаваць з іх сайта. У маім уяўленні, гэта як раз неблагі прыклад выкарыстання грантаў.
«Няскоранае пакаленне». Вышла книга о репрессированных студентах
Няма нармальнага руху, сілы, партыі і прадуктаў. У сацсетках толькі і множацца гэтыя ініцыятыўныя ініцыятывы, якія быццам зробленыя, каб дапамагаць невядома каму з двумастамі падпісантамі-актывістамі і адзіным лайкам пад пастом ад сммшчыка пабліка. І вось такія імпрэзы розных фарматаў, дзе адныя і тыя людзі, то кнігі пішуць, то музыку, то чарговую лабуду прыдумалі, каб прыгожа прэзентаваць. Нешта стаміўся ад гэта за столькі гадоў. У Менску было цікава, а зараз ванітуе.
Прабачце за такую неканструктыўную крытыку.
2. Дрэнны і алагічны папрок: "Вы робіце мала і недастаткова, таму нічога не рабіце ўвогуле" ("а я назіраю з хаты скраю па-над падзеямі").
3. Усе стаміліся. Калі аб'ектыўна няма перамог, гэта чаканы стан грамадства. (Але ж галоўная праблема не ў ім.)