Комментарии к статье

Почему не зашкварно ходить на концерты Меладзе — объясняет Лойко

  • Невероятно
    31.03.2025
    Невероятные жывуць ад Сыктывкара да Брэста
  • Мх
    31.03.2025
    Невероятно , Некаторыя яшчэ і ў Варшаве.
  • Алесь
    31.03.2025
    Чаму не зашкварна цытаваць Лойку, не тлумачыць "Наша Ніва"
  • .
    31.03.2025
    Я б не пайшоў, таму што папса. Прафанацыя.
    Калі мы зараз моцна ў палітычным кантэксце, тады такі прыклад будзе зразумелым для параўнання: быць аматарам папсы гэта як быць "паствай" Лукашэнкі, Трампа, купляцца на іх папулізм.
    І той, хто прадае вам імітацыю мастацтва, не лепш за таго, хто прадае вам імітацыю палітыкі.
    Няма і там, і там шчырасці, а людзей лічаць за "лахоў". Даюць не тое, што самі адчуваюць, а што "сыграе".

    Тое, што дзеячы поп-культуры рабілі прыватныя канцэрты для праўладных фігур - ужо наступствы. Такая праца.

    Мабыць, хто з аматараў Валерыя Меладзэ растлумачыць яго розніцу ад Стаса Міхайлава.
  • Ёсць розніца ці какая разница?
    31.03.2025
    ., здавалася б, пры чым тут Трамп, калі гаворка пра невероятных© беларусак, якія бароняць расейшчыну амаль як свае дзеці.
  • .
    31.03.2025
    У дрэнным гусце аматараў? Калі прачытаць каментарый і зразумець аналогію, а не выхапіць адно слова.

    Лепш падумалі б пра сваю сістэму паняццяў, ці не сорамна быць пад уплывам ябацькаўска-ментоўскай прапаганды, якая і запусціла выкарыстанне слова "невероятные©" у гэтай бруднай-здзеклівай канатацыі. Гучаць адным хорам з карнікамі пра пратэстоўцаў 2020-га - вось тое сапраўды "зашквар".
  • Ёсць розніца ці какая разница?
    31.03.2025
    ., калі пра папсу і густы - дык больш трапны быў б прыклад Суіфт, але ж ён б не пасаваў да штучна прыведзенага прыкладу Трампа, ведаеце чаму. А калі хацелася палітычную аналогію, можна было прывесці прыклад Пуціна, бо якраз гаворка пра расейскую музыку.

    Адносна слова "неверотяные", якраз у расейскамоўным арыгінале, гэты тэрмін узнік як саманазва часткі беларусаў у 2020 годзе, здаецца, аўтаркай была Калеснікава. І ён нават выкарыстоўваеўся ў пазітыўным сэнсе далей г.зв. апазіцыйнымі каналамі, СМІ і іншымі. І можа памятаеце ці не, але лукашэнкаўцы любяць выкарыстоўваць якраз беларускія словы ў брудным тоне - змагар і свядомы. А якраз "невероятные" збольшага выкарыстоўваюцца антырасійскімі беларусамі, якія крытыкавалі і крытыкуюць частку "новых", якія далей не ўцямілі, што такое "русский мир". Так што ідэальна пасуе да тэмы.
  • .
    31.03.2025
    > "прыклад Пуціна, бо якраз гаворка пра расейскую музыку"
    У мяне іншая, свая аналогія, не такая плоская і зусім па іншых крытэрыях, не геаграфічных. Перачытайце, ці што.

    > "лукашэнкаўцы любяць выкарыстоўваць якраз беларускія словы ў брудным тоне - змагар і свядомы"
    Выдатны прыклад. Словы гучалі добра, а пасля прапаганда пачала імі лаяцца. І зараз нашы людзі ўжо часам баяцца казаць "змагар", або гэта гучыць трохі з самаіроніяй.
    І Вы зараз удзельнічаеце ў аналагічным працэсе, ужо з іншым тэрмінам "неверагодныя". Карнікі і прапагандысты кажуць "неверагодныя" менавіта з той жа здзеклівай інтанацыяй як словы "змагары" і "свядомыя".

    Калі Вы ў 2020-м былі супраць улады, тая частка пратэстоўцаў, якія ў 2020-м называлі сабе неверагоднымі, была ў вашых саюзніках, хаўрусніках. А не ворагамі. Ворагамі яны былі для лукашыстаў.

    Тут ніжэй крытыкуюць "зашквар", як запазычанае з турэмнага слэнгу рускага свету, а вы зараз запазычваеце негатыўную канатацыю "невероятных" з ментоўскага слэнгу рускага свету.
  • Так
    01.04.2025
    Ёсць розніца ці какая разница?, так, аўтарка тэрміну "невероятные" - Марыя Калеснікава.
  • Ёсць розніца ці какая разница?
    31.03.2025
    ., Перачытайце, ці што пра кантэкст тэрміну. Падказка, перадапошні сказ + тэма артыкула.
  • .
    31.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    01.04.2025
    Ок, перачытаў:
    > А якраз "невероятные" збольшага выкарыстоўваюцца антырасійскімі беларусамі, якія крытыкавалі і крытыкуюць частку "новых", якія далей не ўцямілі, што такое "русский мир".

    Згодны, імі выкарыстоўваюцца, сказана амаль дакладна. Але:
    Гэта толькі невялікая частка (не ўсе!) антырасейскіх беларусаў. Ёсць шмат тых, хто не працуе на раскол паміж пакаленнямі "змагароў".
    Больш за тое, многія, хто лаюцца з "новымі", самі з навічкоў, неафітаў.
    А галоўнае, што неправамерна ацэнку якога-небудзь Краўцова пашыраць на ўсіх, хто ў час пратэстаў самаідэнтыфікаваў сабе як "неверагодных". "Усе неверагодныя = рускі свет"? Не даказана.

    Паганяла (тэрмін у негатыўнай канатацыі) выкарыстоўваецца імі (вамі) не самастойна, а разам (разам!) з прарасейскімі лукашэнкаўскімі карнікамі: губазікаўцамі, ментамі, прапагандыстамі.
    І што самае ганебнае (на што ні Вы, ні хто раней не змог адказаць), яны першымі ўкінулі гэтае цкаванне, а вы падхапілі, змалпавалі. Паказальна: тыя, хто любяць крычаць пра "агентуру", самі ў хвасце прапаганды, другасныя.
  • Юрась
    31.03.2025
    Прабачце, але тут пытанне ў тым, што гэты "артыст" дасёння выступае ў расіі. Звычайна, справа кожнага асабістая, і але для мяне кардынальна памяняліся поглчды і адносіны да тых, хто пайшоў на гэты канцэрт. Гэта з той сэрыі "какая разніца, накаком языке гаваріть"... Цьфу, гідотна. Прабачце за эмоцыі...
  • Вышэй за бога
    31.03.2025
    Магу толькі сказаць [Рэд. Выдалена]
  • Беларус
    31.03.2025
    Нешта з намі ўсё ж ня так. Зразумела, што 240 год акупацыі і вынішчэньня - ня жартачкі. Але калі краіна акупавана, то ейнае вызваленьне, падавалася б - гэта грамадскі абавязак. Менавіта абавязак. А спадарыня кажа - што не. Ды і, падобна, ня хоча зрынаць дыктатуру нават на словах. Прынамсі, гэтага ня чуваць. Ды і для пераважнай большасьці выданьняў, чыі калегі дагэтуль за кратамі ў катавальнях, нелегітымнная акупацыйная улада - "беларуская" і "наша", а карнікі - "міліцыя". Неразуменьне сутнасьці падзей і выкарыстаньне слоў, што ўжо не адпавядаюць учынкам гарантуе аблуду і паразу. Таму, усё што адбываецца - цалкам лагічна і заслужана.

    Хадзіць на Меладзэ, канешне, не зашкварна. Зашкварна не заўважаць зло дв казаць, што гэта проста "кропка гледжаньня".

    Жыве Беларусь.
    Слава Ўкраіне.
  • .
    31.03.2025
    Беларус, гэта ўсё Лукашэнка вінаваты! А што прасцейшы народзец можа?! ШОС! ШОС!!1
  • Ленин с Марксом да Энгельс за пивом
    31.03.2025
    Беларус, Грамадски абавязак кажыце? Хм. Так проблема в том и состоит, что нет в Беларуси граждан. Только население. Граждан ( буржуа) рождает капитализм. А его то тут и нет. Неофеодализм на дворе. У вас нереалистичное понимание ситуации в стране.
  • Урсус
    31.03.2025
    Беларус, 240? До этого ведь мова и бел культура в Речи Посполитой цвела и пахла, стольки файных книг друкавалася.
  • Люпус
    31.03.2025
    Урсус, канешне. Мая пра-пра...бабця ўсяго Пелевiна i Каэльо на беларускай, выбачайце, лiтвiнскай перачытала.
  • Мда
    31.03.2025
    Лойка як была пачварай ей і засталась
  • Аматар
    31.03.2025
    "Зашкварна" - турэмны жаргон заўсёды выдае аматараў рускамірства і тое, як яны бароняць расейскую мову.
  • .
    31.03.2025
    Пры гэтым паходжанне "зашквар" з агульнаславянскага (і беларускага) "скварка", "сквар" (жара).
    Што не робіць гэтае новаўтварэнне нейкім іншародным для мовы.
    Увогуле шмат чаго са слэнгу ўзята з дыялектызмаў, з беларускай, украінскай моў, з ідышу.
    Паходжанне з турэмных паняццяў - так, непрыемна.
  • Ботам
    31.03.2025
    ., Як смяяеце крытыкаваць бастыён беларушчыны!
  • Пракоп
    31.03.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Смургонец
    31.03.2025
    Сутнасць не ў тым, што хтосці хадзіў на канцэрт спевака і не ў тым, што ён дзесці спяваў "не там". А ў тым, што новыя беларускія эмігранты, не маюць пад нагамі цвёрдага грунту беларускай свядомасці і культуры. Яны знаходзяцца ў палоне "русского міра". Канечне не таго, а "хорошего русского міра". Выехалі сотні тысяч, а беларуская кніга патрэбна добра, калі адной тысячы, беларуская песня - можа трохі больш. Я не кажу ўжо пра беларускую мову для сваіх дзяцей. Калісці, здаецца Барадулін, а можа і Панчанка (дакладна не памятаю) скрушна пісаў "для суседніх народаў мы адвечныя донары". Мы не паспелі выйсці з савецкага канцлагера, а ўжо сталі донарам. Літоўцы ж называюць нашых эмігрантаў "пластылінавай нацыяй" з якіх можна выляпіць каго хочаш.
  • Ленин с Марксом да Энгельс за чипсами
    31.03.2025
    Смургонец , и что предлагаете делать? Просьба белорусизоваться не предлагать. Не хочется. И ещё. Наций пластилиновых не бывает.
  • Смургонец
    31.03.2025
    Ленин с Марксом да Энгельс за чипсами, вам толькі можна прапанаваць весела і беззваротна каціцца па жыцці. Так, "чтобы было в кайф".
  • Маскалю
    31.03.2025
    Ленин с Марксом да Энгельс за чипсами, пнх
  • Імя
    31.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • офисная крыса
    31.03.2025
    Уже и комиссию по нравам создали с которой надо согласовывать куда ходить.
    Тут два вопроса:
    - куда засылать свой плейлист для проверки на "зашквар"?
    - сколько донатить?
  • бабруйчанін
    31.03.2025
    За.шкварна ні мець густа слуха .
    Зашкварна " беларускаму"?? журналісту ні спрабаваць карыстацца беларускай мовай
    І увогуле паскудна гучыць пявун з Украіна у " 2021 ні был у павестцэ"..
  • Юзiiк
    31.03.2025
    Да-да. Узкий мир он такой - не выветривается ни вынужденной эмиграцией, ни войной...
  • бабла
    31.03.2025
    У беларускай мове няма слова "шкварка" ці "шкварыць" і адпаведна не можа быць маскоўскі "зашквар".
  • Aresa
    31.03.2025
    Меркаванне зусім не аўтарытэта.
  • Чытач
    31.03.2025
    Русіфікаваная беларуска абараняе беларускі, якія ходзяць на расейскія канцэрты. А яшчэ блытае фашызм з нацызмам. Класіка.

    Калі б такія тожебелорусы прысвячалі столькі часу на вывучэнне беларускай мовы, колькі на абарону расейшчыны...
  • Узровень белжурналістыкі
    31.03.2025
    "Лойка адзначыла, што не валодае дакладнай інфармацыяй пра тое, калі канкрэтна і пры якіх абставінах Валерый Меладзэ спяваў у 2021 годзе для старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі."

    Як высветліць інфармацыю пра выступ "любимого" расейскага музыкі ў Лукашэнкі - інфы няма. Калі знайсці словы Бабарыкі пра Каліноўскага - таксама нешта не могуць знайсці "журналісты". Але калі трэба нешта на Пазняка напісаць - нават маніпуляцыі і хлуслівыя загалоўкі не шкадуюцца.

    Беларускія СМІ - гэта акрэсленне само ў сабе. Яшчэ зразумелыя ўнутраныя сваркі, але абарона расейскага - гэта дно.
  • Саламон
    31.03.2025
    Параўнанне спадарыняй Лойкай паводзінаў Зяленскага і Меладзе ў перыяд 2020-2022 дакладна недарэчнае.
    Зяленскі - гэта сумленна абраны ўкраінцамі кіраўнік дзяржавы, якому ўкраінскія выбарцы даверылі цяжар адказнасці за лёс краіны. Якая стала ахвярай расейскай агрэсіі ў 2014 ва ўмовах, калі Абама, Меркель і Аланд фактычна заняліся уміратварэннем расейскага агрэсара. І ў якой на тый момант былі акупаваныя 20 адсоткаў тэрыторыі і дзе трывалі баявыя сутыкненні . Стасункі Зяленскага з Лукашэнкам пасля 2020 відавочна не падабаліся беларусам, але таксама нельга казаць, што яны былі цёплымі. Асабліва пасля траўня 2021, калі пачалася падрыхтоўка да ўварвання ва Ўкраіну з Беларусі. Магчыма бясконца асуджаць Зяленскага за тый перыяд, але адзінае варта зазначыць дакладна - у яго быў мандат выбарцаў, але не было простых рашэнняў.
    Тое ж самае тычыцца адносінаў Пашыняна і Лукашэнкі да другой карабахскай вайны, якія пасля жніўня 2020 сталі прахалоднымі, але ў вострую фазу перайшлі пасля таго, калі ядро АДКБ у выглядзе Пуціна і Лукашэнкі фактычна здрадзіла Арменіі і адкрыта заняла бок Аліева.
    Але гэта ні ў якім разе не апраўдвае Лукашэнку, у якога пасля жніўня 2020 няма аніякага мандата, а таму ўсе ягоныя цяжкасці перш за ўсё абумоўлены мэтай утрымання ўзурпаванай ўлады.
    Выступаючы перад Віктарам Лукашэнкай 28.05.2021 у кампаніі з Брэжневай, Лепсам і EMINам, Меладзе рызыкаваў толькі ганарарам за адзіны карпаратыў. Мы памятаем, як большасць артыстаў з Расеі і Ўкраіны пасля масавых зваротаў беларусаў адмовілася удзельнічаць у прапагандысцкім канцэрты 08.08.2020, з-за чаго ён быў адменены.
    Ці дастаткова годнай пазіцыі спадара Меладзэ, якую ён заняў пасля расейскай агрэсіі 24.02.2022, для рэабілітацыі за канцэрт 28.05.2021? Амаль што так, але без прызнання ім памылковасці ўдзелу ў канцэрце 28.05.2021 - дакладна не.
  • Чаму "зашкварна" хадзiць да Лойкi?
    31.03.2025
    Тлумачу я: бо ў яе ўвесь час адны паўрускасветцы. I гэты накiд яна зрабiла па просьбе ментусавай, мабыць цкаваць тую пачалi. за канцэрт
  • Лявон
    31.03.2025
    Во, ужо і тут Дні інфармаваньня…
    А можа людзі самі здольныя разабрацца?
  • ауе
    31.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Чытач
    31.03.2025
    Абарона расейшчыны на расейскай, зусім нечакана 😁
  • Valadzimir
    31.03.2025
    Гы-гы. Вось, аказваецца, якія праблемы хвалююць лідэраў невероятной белорусской "оппозиции".
  • Жора
    31.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Фініш
    31.03.2025
    Расейскамоўныя на чацвёрты год вайны і шосты год рэпрэсій тлумачаць чаму не могуць адмовіцца ад расейшчыны нават у Польшчы і Літве.
  • расейскамоўная прадукт маскоўскага імперыялізму як і гэты дзед
    31.03.2025
    Лойка, расейскамоўная прадукт маскоўскага імперыялізму як і гэты дзед . Вы мінулае , вы не цікавы сучаснай Беларусі
  • .
    31.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Васiль
    01.04.2025
    Не отпускает Олю её прошлое. И это хорошо.
  • Воцат
    01.04.2025
    А на кого ходить? На пенсионера Вольского, у которого за 40 лет две узнаваемые песни?
    Или на наркомана Михалка?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць