БЕЛ Ł РУС

Беларуская доктарка расказала цікавы сакрэт, як хутка пазбавіцца ад сіняка

8.03.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Спатрэбіцца толькі лупіна банана.

Надзея Дубатоўка, педыятарка, маці пяці дзяцей. Скрыншот відэа ў інстаграме

Беларуская педыятарка і заснавальніца прыватнай клінікі «Цэнтр сучаснай педыятрыі» Надзея Дубатоўка расказала ў інстаграме пра цікавыя ўласцівасці банана. Гэты карысны плод добра насычае, вырашае пытанне з запорамі, палягчае пякотку.

Доктарка-блогерка, на якую падпісана ў інстаграме 85 тысяч чалавек, падзялілася лайфхакам: калі вы толькі што ўдарыліся, трэба хутка прыкласці да месца ўдару лупіну банана (унутранай часткай) — прыматаць нечым ці проста патрымаць так 10-15 хвілін.

Доктарка кажа, што пасля такой хуткай дапамогі сіняк можа і ўвогуле не з’явіцца. А калі вы ўпусцілі ідэальны момант і змаглі прыкласці лупіну толькі праз некаторы час, дык усё роўна эфект будзе: сіняк пройдзе за некалькі дзён, а не як звычайна за паўтара-два тыдні.

View this post on Instagram

A post shared by ПЕДИАТР Надежда Дмитриевна Дубатовка (@dr.dubatovka)

Надзея Дубатоўка дадае, што ёсць навуковыя даследаванні, якія пацвярджаюць эфектыўнасць бананавай лупіны ў барацьбе з сінякамі. Таму раіць заўсёды трымаць бананы дома.

Чытайце таксама:

Дзяржаўная сетка аптэк «Фармацыя» прапаноўвае ўсім, каму больш за 30 гадоў, выкінуць Apple Watch

Вучоныя знайшлі спосаб назаўсёды пазбавіцца ад маршчын і сівізны

Мужчыны з лепшай якасцю спермы жывуць даўжэй

Каментары да артыкула