Здароўе33

Мужчыны з лепшай якасцю спермы жывуць даўжэй

Вучоныя, якія вывучалі пары з бясплоднасцю, сцвярджаюць, што якасць спермы можа быць індыкатарам будучых захворванняў.

spermatozoids сперматазоіды сперматозоиды
Чалавечыя сперматазоіды. Фота: Roland Birke / Getty Images

Як піша The Telegraph, дацкія вучоныя правялі даследаванне, якое ўпершыню выявіла сувязь паміж якасцю спермы і працягласцю жыцця мужчын.

Даследаванне ахапіла 78 284 мужчын, якасць спермы (аб'ем насеннай вадкасці, канцэнтрацыя сперматазоідаў, доля рухомых або актыўных сперматазоідаў нармальнай формы) якіх ацэньвалася ў перыяд з 1965 па 2015 год у дзяржаўнай лабараторыі аналізу спермы ў Капенгагене.

Усе яны праходзілі абследаванне ў сувязі з бясплоднасцю ў пары. Паколькі ў некаторых выпадках праблемы з зачаццем былі звязаныя з жанчынамі, узровень якасці спермы ў мужчын вар'іраваўся ад вельмі высокага да поўнай адсутнасці сперматазоідаў.

За 50 гадоў назірання памерлі каля 11% мужчын. Аналіз дадзеных паказаў — чым ніжэйшая якасць спермы, тым меншая чаканая працягласць жыцця. Мужчыны з самай вялікай колькасцю і самымі здаровымі сперматазоідамі жылі ў сярэднім на 2—3 гады даўжэй за тых, чыя сперма мела горшыя паказчыкі.

Гэты эфект не залежаў ад наяўнасці захворванняў на працягу 10 гадоў да аналізу спермы або ўзроўню адукацыі мужчын. Так, мужчыны, у якіх колькасць рухомых сперматазоідаў у эякуляце перавышала 120 мільёнаў, жылі ў сярэднім на 2,7 года даўжэй, чым тыя, у каго іх было ад 0 да 5 мільёнаў.

Эксперты мяркуюць, што схаваныя праблемы са здароўем, такія як генетычныя дэфекты палавых храмасом або аслаблены імунітэт, могуць быць прычынай бясплоднасці. Гэта азначае, што аналіз спермы можа служыць раннім індыкатарам магчымых захворванняў.

Далейшыя даследаванні будуць накіраваныя на выяўленне сувязі паміж нізкай якасцю спермы і смяротнасцю ад пэўных захворванняў, такіх як рак або хваробы сэрца.

Спецыялісты таксама разглядаюць акісляльны стрэс як магчымы фактар, што ўплывае і на сперматагенез, і на агульны працэс старэння. У будучыні могуць быць распрацаваныя метады прафілактыкі, накіраваныя на паляпшэнне рэпрадуктыўнага і агульнага здароўя мужчын.

Каментары3

  • СэксГігант
    05.03.2025
    З якаяцю разабраліся. Як на конт колькасці?
  • Сэкс без перапынку
    05.03.2025
    І як праверыць якасць у хатніх умовах?
  • Па навуцы
    06.03.2025
    Сэкс без перапынку, браць мікраскоп і лічыць, колькі галавасцікаў трапляе ў поле мікраскопа, які працэнт варушыць хвастом, а які працэнт дохлы. Ніякіх цудаў)

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць