Здароўе22

Вучоныя знайшлі спосаб назаўсёды пазбавіцца ад маршчын і сівізны

Новае даследаванне паказала, што ў барацьбе з прыкметамі старэння эфектыўнымі могуць быць натуральныя гармоны, такія як мелатанін і аксітацын.

Фота: Getty Images

З узростам скура і валасы перажываюць значныя змены: з’яўляюцца маршчыны, валасы губляюць пігмент і становяцца сівымі. Гэтыя працэсы звязаныя з разбурэннем злучальнай тканкі, зніжэннем актыўнасці ствалавых клетак і памяншэннем выпрацоўкі меланіну. Знешнія фактары, такія як ультрафіялетавае выпраменьванне, таксама паскараюць старэнне, пашкоджваючы клеткі скуры.

Як піша BBC, новае даследаванне паказала, што пэўныя гармоны могуць запаволіць ці нават прадухіліць гэтыя змены. Вучоныя вывучылі ўплыў натуральных гармонаў на працэсы старэння і высветлілі, што некаторыя з іх валодаюць уласцівасцямі амалоджвання. Іх выкарыстанне можа дапамагчы захаваць скуру пругкай, а валасы — пігментаванымі.

Даследаванне правяла група навукоўцаў з Універсітэта Мюнстэра ў Германіі пад кіраўніцтвам прафесара Маркуса Бёма. Вынікі працы апублікаваныя ў навуковым часопісе Endocrine Reviews. Асноўнай задачай даследавання было высветліць, якія гармоны могуць запаволіць старэнне скуры і як менавіта яны ўздзейнічаюць на клеткі.

«Скура — гэта не толькі мішэнь для розных гармонаў, якія кантралююць працэс яе старэння, але і адна з найбуйнейшых крыніц выпрацоўкі гармонаў у арганізме, апроч класічных эндакрынных залоз, такіх як гіпофіз. Напрыклад, валасяныя фалікулы з'яўляюцца своеасаблівымі міні-эндакрыннымі органамі, якія ўдзельнічаюць у рэгуляцыі розных працэсаў», — адзначае прафесар Бём.

У ходзе даследавання навукоўцы засяродзіліся на некалькіх ключавых гармонах, у тым ліку эстрагенах, гармоне росту і мелатаніне. Апошні аказаўся асабліва важным: акрамя рэгуляцыі сну, ён таксама абараняе клеткі скуры ад пашкоджанняў дзякуючы сваім антыаксідантным уласцівасцям. Гэта можа значна запаволіць працэсы старэння.

Акрамя таго, навукоўцы выявілі, што меланацытстымулюючы гармон, які ўплывае на пігментацыю скуры, і аксітацын спрыяюць захаванню маладосці скуры і валасоў, прадухіляючы іх пашкоджанне ўльтрафіялетам.

Вучоныя спадзяюцца, што іх адкрыцці прывядуць да распрацоўкі новых амаладжальных прэпаратаў — сенатэрапеўтыкаў, якія будуць уздзейнічаць на старэючыя клеткі, перашкаджаючы іх назапашванню ў арганізме. У перспектыве такія метады могуць быць карысныя не толькі ў касметалогіі, але і ў агульным запаволенні ўзроставых змяненняў у арганізме.

Каментары2

  • Noname
    05.03.2025
    Это все фигня, ждём когда теломеры восстанавливать начнут.
  • Кароль Людовік
    06.03.2025
    А я пра гільяціну адразу ўспомніў. Імгненна дапамагае ад маршчын і сівізны. А яшчэ ад перхаці.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць