БЕЛ Ł РУС

У «Мінск-Свеце» вырашылі пытанне з аплатай за шыльды на дамах

24.03.2025 / 22:12

Nashaniva.com

У ТАА «Хэпі Планет», якое абслугоўвае дамы комплексу «Мінск-Свет», расказалі, што маюць намер уносіць плату ў гарадскі бюджэт за размяшчэнне сродкаў знешняй рэкламы на жылых дамах. Гаворка ідзе пра шыльды з персанальнымі назвамі — напрыклад, «Афіны», «Сан-Францыска», «Бора-Бора». Пра гэта паведамілі ў кампаніі, піша Office Life.

Шыльда на адным з дамоў у «Мінск-Свеце». Фота: Tochka.by

У паведамленні адзначаецца, што да рэкламных канструкцый, на думку дзяржорганаў, адносяцца размешчаныя на дамах комплексу шыльды рэкламнага характару і іншыя вонкавыя канструкцыі, у тым ліку з назвамі дамоў і кварталаў. Пра гэта паведамлялася раней.

У сувязі з гэтым у ТАА «Хэпі Планет» анансавалі, што правядуць агульныя сходы ўдзельнікаў сумесных домаўладанняў у кожным доме з вынясеннем на галасаванне пытанняў аб дэмантажы такіх канструкцый альбо атрыманні дазволу Мінгарвыканкама на размяшчэнне сродкаў знешняй рэкламы.

«Названыя канструкцыі прадугледжаныя праектнай дакументацыяй жылых дамоў, зацверджанай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, у рамках рэалізацыі канцэпцыі комплексу, дзе кожны жылы квартал і дом у ім суаднесены з пэўнай геаграфічнай мясцовасцю (альбо тэматыкай) і мае сваю важную і асаблівую ідэнтычнасць», — заявілі ў кампаніі.

У выніку ў ТАА «Хэпі Планет» расказалі, што прынялі да ўвагі меркаванні жыхароў комплексу: такія шыльды важныя як сродкі навігацыі, неабходнасці арыентавання ў комплексе і захавання эстэтычнага аблічча дамоў. Таму

«кіраўнічай арганізацыяй прынята рашэнне аб захаванні названых канструкцый і афармленні на іх пашпартоў сродкаў знешняй рэкламы (уключаючы штогадовае падаўжэнне), а таксама ўнясенні платы ў бюджэт за прадастаўленне права на выкарыстанне гарадскога асяроддзя ў рэкламных мэтах (за іх размяшчэнне) за кошт уласных сродкаў кіраўнічай арганізацыі, без збірання платы з жыхароў дамоў, якія знаходзяцца пад кіраваннем ТАА «Хэпі Планет», — сказана ў заяве.

Чытайце таксама:

Кожная шыльда — рэклама. Колькі давядзецца жыхарам «Мінск-Свету» плаціць за «Пекін», «Польку» і іншыя назвы?

У жыхароў «Мінск-Света» дыягнаставалі ліфтафобію. У адным з дамоў творацца вельмі дзіўныя рэчы

«Я страшэнна злая». Маладая маці ў шоку ад інфраструктуры ў «Мінск-Свеце»

Досвед Масквы. Што абвешчаная рэнавацыя можа прынесці гарадам Беларусі

Каментары да артыкула