У жыхароў «Мінск-Света» дыягнаставалі ліфтафобію. У адным з дамоў творацца вельмі дзіўныя рэчы
Скаргі жыхароў дома «Дуброўнік» у ЖК «Мінск-Свет» нагадваюць сцэны з фільмаў жахаў.

Ліфты то затрымліваюцца, то рыпяць, то рухаюцца з адкрытымі дзвярыма. Паколькі адзін з ліфтаў часта не працуе, а дом усё ж такі 25-павярховы, у гадзіны пік людзям даводзіцца доўга чакаць магчымасці спусціцца на працу ці падняцца дадому. Адносна новыя кабіны і механізмы ў новабудоўлі паводзяць сябе непрадказальна, што не на жарт палохае жыхароў. Праблема застаецца нявырашанай ужо не першы год, пры гэтым яна не толькі псуе нервы, але і выцягвае грошы, піша Onliner.by.
Небяспечныя «жарты» ліфтаў
Будаўніцтва дома «Дуброўнік» пачалося ў 2019 годзе. Мікіта — адзін з першых жыхароў, хто паспяшаўся займець новыя метры. У 2022 годзе дом нарэшце здалі ў эксплуатацыю, і адразу ж пачаліся «сюрпрызы».
— Першая нечаканасць заключалася ў тым, што ў доме ўсталявалі ліфты не Otis, як гэта было ва ўсіх дамах «Мінск-Cвет» і павінна было быць у нас, — кажа Мікіта. — Пра гэта мы даведаліся яшчэ на этапе будаўніцтва ад прараба. Ён сказаў, што Otis пад санкцыямі, таму іх замянілі на ліфты Kleemann. Што гэта за ліфты? Мы нават не ведалі, ці радавацца, ці засмучацца.

У выніку ў 25-павярховы дом усталявалі тры ліфты грэцкай фірмы Kleemann: два грузападымальнасцю 1000 кг, адзін — 450 кг.
— У першыя паўгода грузавы ліфт не працаваў, ён быў адключаны, — сцвярджае мясцовы жыхар. — Што датычыцца астатніх, то за два гады эксплуатацыі жыхары дома падалі мноства зваротаў з нагоды іх няспраўнасці, а таксама 345 заявак на тэхнічнае абслугоўванне.
Суразмоўца дадае, што грузавы ліфт часта не працуе, і ўсе ўжо нават прывыклі да гэтага:
— На 1-м паверсе ў пікавыя гадзіны заўсёды збіраюцца чэргі. Тут жыве не менш за 500 чалавек, і ўсім трэба даехаць да свайго паверха.
Наступная праблема, па словах Мікіты, — людзі рэгулярна затрымліваюцца ва ўсіх трох кабінах.
— У гэтым ліфце людзі аднойчы праваліліся на некалькі паверхаў, — мужчына паказвае на ліфт, які не працаваў падчас нашага візіту. — Гэта значыць, кабіна рэзка сарвалася ўніз, і яны падумалі, што падаюць. Потым яна замарудзілася. Людзі былі ў шоку!
Пазней начальнік ліфтавай службы нас запэўніў, што гэта не было падзеннем: ліфт, маўляў, у сваім рабочым рэжыме экстрана спускаўся на першы паверх, каб скінуць абшыўку.

Часам падчас руху кабіна тузаецца, спыняючыся на пару секунд, а затым як ні ў чым не бывала працягвае свой шлях.
Мяркуючы па відэа, дзівачыць абсталяванне часам самым нечаканым чынам. Аднойчы дзверы ліфта зачыніліся не цалкам, але гэта не стала перашкодай для яго руху. Выглядае і праўда жахліва.
Жыхары скардзяцца, што адбываюцца і параўнальна бяскрыўдныя дзівацтвы: падчас руху кабіны чутныя грукі і рыпанні. Занепакоеныя навасельцы ў такіх выпадках адразу ж выклікаюць майстроў, але, як сцвярджаюць, гукі вяртаюцца рэгулярна.
Бруд, пыл і пашкоджанні — «пейзажы» панарамнага ліфта
Падчас актыўнага засялення дома і рамонтаў ліфты былі закрытыя абшыўкай з пліт OSB. У снежні 2024 года, калі рамонтныя працы скончыліся, новыя жыхары вырашылі зняць абшыўку і ўбачылі чарговы «сюрпрыз».
— На першы погляд усё было някепска: вялікае шкло ў панарамным ліфце цэлае (праўда, з іншага боку яно было бруднае), люстэркі ў парадку.
Але калі мы праехаліся ў панарамным ліфце, то заўважылі, што на фасадным шкленні шмат сколаў, драпін і трэшчын, — распавядае Мікіта.
Ён таксама згадаў яшчэ адну праблему:
— У канструктыўных элементах ліфтавай шахты панарамнага ліфта ёсць дэфекты і адхіленні ад дзеючых ТНПА. Швы з мантажнай пены не абаронены ад разбурэння, адсутнічае ветравая абарона, што прыводзіць да цепластратаў і парушэння ўмоў эксплуатацыі ліфта.
Жыхары: з кішэняў ужо пайшло каля 34 000 рублёў
На працягу двух гадоў у доме не было ні аднаго месяца, каб усе тры ліфты працавалі належным чынам.
— Абслугоўваючая арганізацыя «Хэпі Планет» сцвярджае, што шкло ў ліфце пашкоджана і забруджана жыхарамі дома, таму чысціць і аднаўляць яго мы павінны за свой кошт, — кажа Мікіта.
Толькі за замену цяговых канатаў з жыхароў было спісана больш за 34 000 рублёў. Пры гэтым у момант паломак дому яшчэ не было двух гадоў, а гарантыя ў краіне не была адменена. Жыхары абураныя і гатовыя дайсці да суда.
«Хэпі Планет»: «Большасць збояў у працы ліфтаў выклікана парушэннем эксплуатацыі»
Onlíner запытаў каментар у «Хэппі Планет» — абслугоўваючай арганізацыі ЖК «Мінск-Свет».
— Большасць паломак і збояў у працы ліфтаў выклікана няправільнай эксплуатацыяй: няправільная загрузка будаўнічых матэрыялаў, нераўнамернае размеркаванне вагі, траплянне смецця і будаўнічага пылу на механізмы, — кажа першы намеснік дырэктара Раман Мамедаў.
— Чаму новыя ліфты скрыпяць і рыпаюць?
— Гэта адбываецца з-за наліпання будаўнічага пылу і дробных часцінак на накіроўвальныя элементы кабіны ліфта і супрацьвагу.
— Што наконт частых паломак і затрымак у ліфтах?
— Захрасанні часта ўзнікаюць з-за няправільнай эксплуатацыі: няправільнае размеркаванне вагі, траплянне будаўнічага смецця і фізічны ўплыў на дзверы.
— Чаму панарамны ліфт так забруджаны?
— Пасля зняцця абшыўкі былі выяўленыя забруджванні на знешнім шкленні. У цяперашні час накіраваны запыт у падрадную арганізацыю на мыйку шкла ў рамках гарантыйных абавязацельстваў.
— Што наконт пашкоджання шклення шахты панарамнага ліфта?
— Выяўленыя пашкоджанні будуць ліквідаваны падрадчыкам без прыцягнення сродкаў жыхароў.
На цяперашні момант чакаецца правядзенне камісійнага абследавання шахты ліфта і далейшыя рамонтныя працы.
-
«Мы перамаглі». Хлопчыку з Магілёва ўвялі самы дарагі прэпарат ад смяротнага захворвання
-
Што за Італа-албанская каталіцкая царква, да якой належыць новы нунцый? І як гэта можа паспрыяць аднаўленню ўніяцтва ў Беларусі
-
«Нечым трэба заўсёды ахвяраваць. Мне прыйшлося ахвяраваць сям'ёй»: сын Іны Афанасьевай пра павароты лёсу
Каментары