БЕЛ Ł РУС

Беларускія хірургі ўпершыню правялі паспяховую клеткавую тэрапію пацыенту з множнай міеломай

25.03.2025 / 17:2

Nashaniva.com

Знакавая падзея адбылася ў МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. 24 сакавіка з Цэнтра выпісалі пацыента, якому ўпершыню ў краіне паспяхова правялі клеткавую тэрапію пры множнай міеломе (злаякаснай пухліне з плазматычных клетак).

Беларускія медыкі асвоілі інавацыйны метад CART тэрапіі. Ён

«адкрывае новыя магчымасці ў лячэнні множнай міеломы і асабліва важны для пацыентаў з рэцыдывуючай або рефрактарнай формай захворвання пасля неэфектыўнасці некалькіх ліній папярэдняй тэрапіі».

Па словах спецыялістаў, гэтае дасягненне — новы шанец для пацыентаў з цяжкімі формамі міеломнай хваробы.

Чытайце таксама:

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч праходзіць хіміятэрапію, але «настрой у яго аптымістычны»

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

У Беларусі з гэтага года бясплатна будуць прышчапляць ад віруса папіломы чалавека. Гэта важная змена для дзяўчат

Каментары да артыкула