Грамадства22

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Былы старшыня БНФ, які мінулым летам выйшаў на свабоду, змагаецца з анкалогіяй — тры аперацыі за год. «Наша Ніва» распытала сяброў Рыгора Кастусёва, як ён цяпер жыве.

Як нам стала вядома, у лістападзе 2024 года Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю ў РНПЦ у Бараўлянах. Але гэтым справа не скончылася. Калі ў пачатку снежня палітык прыехаў па накіраванне ў санаторый, дактары яго не адпусцілі і зрабілі яшчэ адну аперацыю.

Цяпер Кастусёву даводзіцца прымаць шмат лекаў, але ён адчувае сябе лепш, чым у верасні-кастрычніку мінулага года— тады было вельмі цяжка. У санаторый ён так і не трапіў — плануе туды паехаць у лютым.

Нягледзячы на праблемы са здароўем, напрыканцы мінулага лета Кастусёў шмат працаваў на агародзе ў вёсцы. Цяпер ён працягвае рамонт у сваёй шклоўскай кватэры, які распачаў яшчэ да арышту. З пенсіі шмат грошай не выдаткуеш, таму ён усё робіць сам. Пытанні здароўя па-ранейшаму забіраюць у былога палітвязня шмат часу і сілаў.

Старшыню БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года. Яму прысудзілі 10 гадоў зняволення па абвінавачванні ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (арт. 357 КК). Палітыка вызвалілі 3 ліпеня 2024 года па памілаванні.

Падчас зняволення ў Рыгора Кастусёва знайшлі анкалагічную хваробу. Нягледзячы на дрэнны стан здароўя, яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, а пазней перавялі ў крытую турму. У красавіку 2024 года, калі Кастусёў яшчэ быў за кратамі, яму зрабілі аперацыю.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Ахвяра
    23.01.2025
    Рыгор прынес віно з атрутай сябру БНФ-- той сябра выжыў (то была ў 2011м)
  • Алесь
    23.01.2025
    Напрыклад, у ЗША ёсць такая форма арганізацыі аховы здароўя, як Non-profit hospital (https://en.wikipedia.org/wiki/Non-profit_hospital#:~:text=be%20for%2Dprofit.-,A%20non%2Dprofit%20hospital%2C%20or%20not%2Dfor%2Dprofit,care%20in%20the%20United%20States.). Сутнасць у тым, што прыбытак арганізацыя можа траціць толькі на рэінвеставанне ў медыцынскі сектар. То бок укладваць грошы ў новае абсталяванне, новыя будынкі і г.д.

    Вось такую форму стацыянарнай дапамогі можна выбраць для Беларусі, як спалучэнне якасці і даступнасці.

    Пры гэтым амбулаторную дапамогу зрабіць цалкам камерцыйнай і страхавой. Страхоўка будзе каштаваць нядорага.
    Напрыклад, амбулаторную дапамогу можна аплачваць непасрэдна з сімвалічных узносаў грамадзян. Чаму сімвалічных? Таму што на працягу ўсяго жыцця мы 2-3 разы трапляем у бальніцу. А плаціць узносы будуць усе. Напрыклад, стацыянарна назіраюцца 10% насельніцтва, а ўзносы плацяць 100% людзей. Такім чынам салідарнасць будзе пакрываць бягучыя выдаткі.

    Таксама хачу звярнуць увагу, што на Захадзе пенсіі невялікія. Напрыклад, у Германіі яна складае 1500 еўра пры сярэдняй зарплаце ў 4500 еўра. Адлічэнні ва ўсіх сістэмах залежаць ад узроўню даходу працоўнага і не ўлічваюць прыбытак кампаніі. Трэба зрабіць так, каб узносы ў пенсійны фонд залежалі ад прыбытку кампаніі. А пенсію зрабіць назапашвальнай, каб яна была роўная медыянавай зарплаце па краіне.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць