БЕЛ Ł РУС

У Чэхіі прагрымеў выбух на заводзе, дзе робяць боепрыпасы для Украіны

25.03.2025 / 17:13

Nashaniva.com

У чэшскім горадзе Палічка выбухнуў склад боепрыпасаў на машынабудаўнічым заводзе, паведаміла пажарна-выратавальная служба Чэхіі. Адзін чалавек атрымаў цяжкія траўмы.

Фота: blesk.cz

Вядома, што выбух адбыўся на складзе з трацілам (трынітраталуолам). Праблемы ўзніклі ў спецыяльнай печы, дзе рыхтуюць сумесь для патронаў. У паліцыі заявілі, што пакуль у якасці «найбольш верагоднай» прычыны выбуху разглядаецца «парушэнне тэхналогіі вытворчасці ў адным з цэхаў».

Завод належыць холдынгу STV Invest, які выпускае буйнакаліберныя боепрыпасы і патроны, дынамічную абарону для танкаў, а таксама займаецца рамонтам вайсковай тэхнікі і пастаўкай запчастак.

Холдынг у тым ліку ўдзельнічаў у рэалізацыі чэшскай ініцыятывы па забеспячэнні боепрыпасамі Узброеных сіл Украіны (УСУ), да якой далучыліся больш за 20 краін. У 2024 годзе Кіеў атрымаў у рамках яе 520 тыс. снарадаў калібру 155 мм, казаў прэм'ер Чэхіі Пётр Фіяла. У гэтым годзе праца працягнецца.

Старшыня рады дырэктараў STV Group Давід Хац заявіў, што кампанія ставіцца да таго, што адбылося на заводзе ў Палічцы, «з усёй сур'ёзнасцю», актыўна супрацоўнічаючы з упаўнаважанымі органамі. 

Чытайце таксама:

У Асіповічах імкліва разбудоўваюць інфраструктуру. Імаверна, для расійскай ядзернай зброі

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?

УСУ навучыліся нейтралізаваць расійскія планерныя бомбы

Каментары да артыкула