Ежа44

Паста з кабачком і цыбуляй-парэем — рэцэпт

Найлепшая летняя паста — тая, што ўпрыгожаная зелянінай. Перад падачай вы можаце аздобіць гэту страву вялікай колькасцю свежага базіліку або мяты.

Zucchini pasta
Гэту пасту можна прыгатаваць усяго за 35 хвілін, і яна стане выдатным спосабам выкарыстаць летнія кабачкі. Фота: ABC Everyday, Heidi Sze

Сумесь кабачка і цыбулі-парэю выдатна спалучаецца з кансерваванай фасоляй. Таксама яе можна падаць яе з тостамі з маслам або яечняй з вялікай колькасцю перцу ў якасці прыправы.

Каб прыгатаваць макарону з кабачкамі, спатрэбіцца:

  • ¼ шклянкі аліўкавага алею
  • 800 г кабачкоў, нарэзаных кружочкамі таўшчынёй 1 см
  • 2 вялікія (або 3 маленькія) цыбулі-парэі, нарэзаныя кружочкамі таўшчынёй 1,5 см
  • дробная марская соль
  • 400 г макароны
  • 1-2 чайныя лыжкі белага віннага воцату (па жаданні)
  • 90 г (прыкладна 1 шклянка) дробна нацёртага пармезану, плюс яшчэ трохі для падачы
  • свежамолаты чорны перац

Як гатаваць

  1. Пастаўце вялікі рондаль з вадой на агонь і давядзіце ваду да кіпення.
  2. Нагрэйце алей у вялікай патэльні з тоўстым дном на сярэднім агні. Дадайце туды кабачок і цыбулю-парэй разам з 1 чайнай лыжкай дробнай марской солі. Перамяшайце, накрыйце вечкам і пакіньце гатавацца на 15-20 хвілін, час ад часу памешваючы і запавольваючы агонь, калі гародніна пачне рабіцца цёмнай (вам трэба, каб кабачок і цыбуля сталі мяккія, а не цямнелі). У залежнасці ад таго, колькі вадкасці ў вашай гародніне, вам можа спатрэбіцца дадаць трохі вады, каб гародніна не падгарэла.
  3. Пасля таго, як вада закіпіць, дадайце поўную сталовую лыжку солі і зварыце пасту al dente (то бок не пераварыце пасту, бо яна будзе гатавацца далей з сумессю кабачка і цыбулі). Захавайце 1 шклянку вады, у якой варылася паста, перад тым як зліваць ваду.
  4. Як толькі цыбуля-парэй стане мяккай, а кабачок пачне распадацца, павялічце агонь да моцнага і дадайце прыгатаваную пасту разам з невялікай колькасцю вады, у якой варылася паста. Хутка і старанна перамяшайце (пры неабходнасці дадайце яшчэ трохі вады, у якой варылася макарона), затым выключыце агонь.
  5. Дадайце белы вінны воцат, затым пармезан і перац. Перамяшайце. Падавайце з дадатковым пармезанам і перцам па жаданні.

Каментары4

  • зрабі макароны па-флоцкі
    17.08.2024
    але катлеты па-кіеўскі
    не атрымаліся з першага разу ў мяне (

    зрэшты я ж так і разлічвала
    таму доўга баялася брацца за іх

    хінкалі апынуліся неяк нават прошчэ
    чым каклеты па-кіеўскі
  • Жыір
    17.08.2024
    Халера, аж есьці захацеў. Сёньня смачная фотка атрымалася. Але канкрэтна гэта гатаваць ня буду, у мяне не атрымаецца, пасты гатаваць ня ўмею. Там вельмі важна правільна яе зварыць, крыху не даварыш, альбо пераварыш - усё. А вось кабачковыя чыпсы ў мяне ўдалыя атрымаліся. Схажу лепш у рэстаран, покі на вечар не пайшло, інакш камары дадуць рады.
  • Жвір
    17.08.2024
    Вой, патрапіў на тайскую кухню, вельмі спецыфічны харч, і смачны, і ня смачны адначасова. Пачынаеш есьці - смачна, а заканчваеш - ужо ня смачна. Парадокс.

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка34

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка

Усе навіны →
Усе навіны

Ля Нацыянальнай бібліятэкі забіў фантан4

Стала вядома, хто прызначаны прэс-сакратаром МЗС6

У Сенаце ЗША дэмакрат 25 гадзін выступаў з крытыкай Трампа

«Заплаціла 1500 замест 350 рублёў»: беларуска расказала, як страціла грошы, афармляючы апастыль праз «памагатых»1

«Як я цябе магла адпусціць у гэты жахлівы бой?» Ала Пугачова выпусціла дзве песні пра вайну6

Вось так выглядае самая танная аднапакаёвая кватэра ў Мінску. Яе аддаюць з мэбляй за $46 тысяч2

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў2

Памёр акцёр Вэл Кілмер3

Трамп лічыць, што Расія спецыяльна зацягвае перамовы з Украінай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка34

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць