«Байсол» эвакуяваў Вольгу Бондараву
«Чакаем заўтра вельмі незвычайных навінаў. Трымаю пальцы крыжыкам, каб усё атрымалася», — такое паведамленне з’явілася ўчора ў сацсетках Андрэя Стрыжака. Як высветлілася, гаворка ідзе пра Вольгу Бондараву.

Абноўлена. Гэта навіна — першакрасавіцкі жарт
Раней Бондарава рэзка крытыкавала актывістаў апазіцыі і нават даносіла на іх. Звярнуцца ў «Байсол» ёй давялося пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Мяркуючы па ўсім, у зняволенні яе запалохвалі і пагражалі крымінальнай справай у сувязі з яе выпадамі на адрас «Сялухі». Так яна ў сваім канале называла нявестку Аляксандра Лукашэнкі, жонку яго сярэдняга сына Дзмітрыя.
Па інфармацыі «Нашай Нівы», Вольга Бондарава прыехала не з пустымі рукамі. Ёй удалося вывезці відэаматэрыялы пікантнага характару, у якіх фігуруюць два вядомыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Паколькі асобны збор для Вольгі Бондаравай з улікам ейнай ранейшай антыбеларускай дзейнасці адкрыты не будзе, проста зараз падтрымайце «Байсол», каб яны змаглі аказаць дапамогу эвакуяваным беларусам у іншых кейсах.
Падтрымаць «Байсол»
Калі вы цэніце тое, што робіць «Наша Ніва», вось 5+ спосабаў падтрымаць нас — некаторыя з іх не будуць каштаваць вам ні капейкі. Дзякуючы вам мы зможам рабіць больш.
Каментары