Вы, верагодна, ясце няправільную колькасць бялку для свайго ўзросту. Вось чаму
Як паказваюць даследаванні, людзі, якія спажываюць менш за ўсё бялку, часта маюць у ім найбольшую патрэбу. Вось колькі бялку вам на самай справе трэба.

У апошнія гады бялок стаў асабліва папулярным сярод маладых людзей. Шырокае выкарыстанне бялковых дабавак (батончыкі, кактэйлі, парашкі) і зацікаўленасць прадуктамі, багатымі на бялок, назіраецца сярод падлеткаў і маладых дарослых. У сацыяльных сетках можна ўбачыць рэцэпты з фасоллю, тофу, арэхамі і іншымі бялковымі інгрэдыентамі.
Як піша ВВС Science Focus, асаблівай папулярнасцю карыстаецца тварог: з утрыманнем 11 г бялку на 100 г ён апярэджвае нават грэчаскі ёгурт. Напрыклад, попыт на тварог у Вялікабрытаніі за апошні год амаль падвоіўся.
Але пакуль моладзь актыўна імкнецца павялічыць спажыванне бялку, людзі сярэдняга і сталага ўзросту часта не атрымліваюць і мінімальна неабходнай колькасці.
Старэйшыя дарослыя недаатрымліваюць бялку
Даследаванне Бірмінгемскага ўніверсітэта (2020) паказала: старэйшыя людзі спажываюць менш бялку, чым людзі сярэдняга ўзросту, а тыя — менш за маладых. Іншае даследаванне вучоных з Шэфілдскага ўніверсітэта выявіла, што менш за 15 % удзельнікаў ва ўзросце 65+ дасягаюць рэкамендаванай дзённай нормы, а толькі адзін з 256 — патрэбнай колькасці за кожны прыём ежы.
У выніку некаторыя сталыя людзі спажываюць менш за палову патрэбнай колькасці бялку, што ставіць пад пагрозу іх здароўе.
Чаму сярэдняму і сталаму ўзросту патрэбна больш бялку
Паводле прафесаркі дыетолага Элізабэт Уільямс, з узростам арганізм менш эфектыўна перапрацоўвае бялок — з'ява называецца анабалічнай рэзістэнтнасцю. Каб кампенсаваць гэта, патрэбна павялічваць ужыванне бялку.
Ёсць і іншыя фактары, якія неабходна ўлічваць. З узростам нашы целы пачынаюць адчуваць натуральнае зніжэнне мышачнай масы і сілы. Гэты працэс вядомы як саркапенія. Асабліва рызыкуюць жанчыны пасля менапаўзы з-за зменаў у гарманальным фоне (паніжэнне эстрагену і тэстастэрону).
У самых сталых людзей анабалічная рэзістэнтнасць і саркапенія яшчэ мацней выяўлены, асабліва пры нізкай фізічнай актыўнасці. Як адзначае даследчык Конар Кэры, у некаторых выпадках страта мышцаў можа складаць больш за 3 % у год. А ўлічваючы, што каля паловы аб’ёму касцей — гэта бялок, яго дэфіцыт вядзе да слабасці і пераломаў.
Пасля аперацыі ці доўгага пасцельнага рэжыму мышачныя страты павялічваюцца. Калі чалавек не атрымлівае дастаткова бялку, ён можа трапіць у негатыўны цыкл: мышачная слабасць → падзенне → аперацыя → шпіталізацыя → яшчэ большая страта мышцаў.
Аднак ужыванне дастатковай колькасці бялку можа аказацца асабліва складанай задачай для пажылых і аслабленых людзей, у якіх можа назірацца зніжэнне апетыту або цяжкасці з жаваннем.
Да таго ж бялок добра насычае, таму цяжка з’есці шмат. Спецыялісты раяць мяккія і вадкія крыніцы бялку, напрыклад, малочныя прадукты.
Колькі бялку трэба?
Спажыванне бялку звычайна вымяраецца ў грамах на кілаграм вагі цела ў дзень. Норма — 0,75 г на 1 кг вагі ў дзень (прыкладна 50 г для сярэдняга чалавека). Напрыклад, курынае філе змяшчае каля 30 г, яйка — 8 г.
Большасць маладых людзей спажывае 1,2 грама на кілаграм вагі, што нядрэнна, бо 0,75 грама — толькі базавы мінімум для прадухілення дэфіцыту.
Аднак сталым людзям трэба больш: 1-1,2 грама на кілаграм, а тым, хто ўжо страчвае мышцы — да 1,5 грама на кілаграм (прыкладна 100 г бялку для чалавека вагою 65 кілаграм, або тры курыных філе).
Маладыя людзі ў асноўным не маюць патрэбы ў дадатковым бялку, за выключэннем актыўных спартсменаў, цяжарных, дзяцей, якія растуць, і тых, хто аднаўляецца пасля траўм. Падчас пахудзення бялок таксама важны — ён дапамагае захаваць мышачную масу.
Як спажываць больш бялку для лепшага здароўя
Простае рашэнне — яечны сняданак. Даследаванні паказалі, што людзі ядуць найбольш бялку на вячэру, а найменш — зранку. Але роўнае размеркаванне бялку на 3—4 прыёмы ежы на працягу дня лепш падтрымлівае мышачную масу.
Нутрыцыёлагі раяць імкнуцца да 25 грамаў бялку на кожны з асноўных прыёмаў ежы. Гэта прыкладна тры яйкі, адно курынае філе або бляшанка тунца.
Такі сняданак можа здавацца нязвыклым, бо мы прывыклі пачынаць дзень з бутэрбродаў ці кашы. Але карысней будзе прыгатаваць амлет з трох яек ці дадаць у ёгурт арэхі і ягады. Ёсць і больш просты спосаб — больш есці тварагу. Ён — адзін з самых даступных і карысных крыніц бялку, які добра вядомы ўсім з дзяцінства.
Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца
Малако: піць дзеля здароўя ці адмовіцца з-за шкоды? Навукоўцы даюць адказ
Для большасці людзей пратэінавыя дабаўкі непатрэбныя. Але ў некаторых выпадках яны карысныя
Дыетолагі рэкамендуюць, якія прадукты трэба есці ў кожнае дзесяцігоддзе свайго жыцця
Каментары
Абед..Ужын імправізуйце фантазуйце ( мне хек больш падабаецца))
Памятаю качкі аматары ужывалі дзіцячые смесі белковыя " малютка" Пасля памятаю былі разповеды ад іх з асабістага досведа даследвання ..ні вельмі карысна .