У мінулую суботу па ўсім свеце прайшла найбольш масавая акцыя пратэсту супраць Ілана Маска.

Сусветная акцыя «Tesla Takedown», якая прайшла 29 сакавіка каля некалькіх соцень салонаў электрагіганта, стала самым маштабным пратэстам супраць Ілана Маска.
Як заявілі арганізатары, яны супраць таго, што генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск робіць з федэральным урадам ЗША — масавых звальненняў, скарачэння бюджэтаў дзяржаўных ведамстваў, ліквідацыі цэлых устаноў.

Пратэсты пачаліся апоўдні перад выставачнымі заламі Tesla у Аўстраліі і Новай Зеландыі, а затым пракаціліся па ўсёй Еўропе ў такіх краінах, як Фінляндыя, Нарвегія, Данія, Германія, Францыя, Нідэрланды і Вялікабрытанія. У ЗША мітынгі прайшлі практычна каля кожнага салону продажаў Tesla, якіх у краіне налічваецца звыш 270.

Як піша The Gardian, кожны мітынг быў лакальна арганізаваны з арыгінальнымі тэмамі. Напрыклад, у Ірландыі пратэсты праходзілі пад лозунгам «Smash the Fash», што перакладаецца як «Патрушчы фашыка».
Да гэтага ў Вялікабрытаніі разгарнулася шырокая кампанія па расклейцы плакатаў і постараў з зігуючым Іланам Маскам. Як піша The Independent, першыя невялікія постары пачалі з'яўляцца ў Лондане ў лютым.

Праз некаторы час у інтэрнэце стаў вірусным здымак, на якім відаць вялікі плакат «Tesla: The Swasticar. Goes from 0 to 1939 in 3 seconds» («Тэсла: свастыкар. Разганяецца ад 0 да 1939 за 3 секунды»), размешчаны на адным з прыпынкаў.
Арганізатарам выступіла група актывістаў «Everyone Hates Elon» («Усе ненавідзяць Ілана»), якая сцвярджае, што Маск спрыяе ўзмацненню ўплыву ўльтраправых рухаў у ЗША і Еўропе, і лічыць неабходным супрацьстаяць гэтаму.
Як паведамлялася раней, цяпер Tesla сутыкаецца з шэрагам праблем: у ЗША адклікалі амаль усе Cybertruck, у Еўропе фіксуюцца акты вандалізму супраць электрамабіляў, у Германіі ў лютым продажы абваліліся на 76,3% у параўнанні з мінулым годам.
«Людзі масава адмяняюць падпіскі на Amazon». Беларуска расказала, што адбываецца ў ЗША пасля прыходу Трампа
«Не хачу спансараваць Маска». Чаму беларусы (не) прадаюць свае Tesla
Маск страціў $148 мільярдаў за два месяцы, але ўсё адно застаецца самым багатым чалавекам на Зямлі
Заклікі да байкоту амерыканскай прадукцыі распаўсюджваюцца ў Паўночнай Еўропе
Каментары