Культура

У Магілёве перадумалі зносіць першую гарадскую электрастанцыю?

На гістарычным помніку заўважылі дзіўныя працы па навядзенні лоску.

Будынак першай магілёўскай электрастанцыі фарбуюць ружовай фарбай. Фота: «Могилев Live»

Выданне «Могилев Live» апублікавала фотаздымкі, на якіх гістарычны будынак па 2-м Крутым завулку пульверызатарам фарбуюць з усіх бакоў ружовай фарбай. Усе вокны на першым паверсе надзейна пазабіваны АСП-плітамі. Як заўважаюць краязнаўцы, нічога з гэтага не рабілі б, калі б будынак збіраліся зносіць, як планавалася раней. 

Будынак першай магілёўскай электрастанцыі малююць ружовай фарбай. Фота: «Могилев Live»

Першая магілёўская гарадская электрастанцыя была пушчана ў эксплуатацыю 7 лютага 1910 года, забяспечваючы энергіяй спажыўцоў у цэнтры горада. Побач з электрастанцыяй быў пабудаваны і першы электра-тэатр «Чары», на месцы якога сёння знаходзіцца кінатэатр «Чырвоная зорка».

Пасля ўвядзення новай электрастанцыі ў 1933 годзе магілёўская гарадская электрастанцыя была зачынена, а будынак быў перабудавана пад жылы дом. Што ўнікальна, пры кардынальнай перабудове фасадаў не сталі збіваць стары дэкор — будынак застаўся помнікам двух эпох, дарэвалюцыйнай эклектыкі і міжваеннага канструктывізму.

Будынак электрастанцыі ў 1915 годзе. Аднапавярховая прыбудова на першым плане не захавалася. Аб’ём за ім быў набудаваны. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

У апошнія дзесяцігоддзе будынак быў адселены, закінуты і патроху разбураўся. Пажар, які адбыўся ўвесну 2022 года, падштурхнуў актывістаў падаць прапанову аб узяцці будынка пад ахову, як важнага сведчання індустрыяльнага развіцця горада. Але чыноўнікі адмовілі па надуманай падставе. 

Зусім нядаўна, у маі 2024 года, Магілёўскі гарвыканкам правёў грамадскае абмеркаванне рэканструкцыі 3-павярховага будынка былой электрастанцыі пад 6-павярховы шматкватэрны жылы дом сумнеўнай якасці архітэктуры, заказчыкам якой выступаў «Міракш Інвест».

Фасады «элітнага» жылога дома ў гістарычным цэнтры горада нагадваюць хутчэй рэнавіраваную хрушчоўку. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

У Магілёве знішчаць гістарычную электрастанцыю пад праект забудоўшчыка. Знос ізноў выдаюць за рэканструкцыю

Нягледзячы на слова «рэканструкцыя» ў назве, планавалася, што ад гістарычнага будынка па факце не застанецца нават падмуркаў — гэта звыклая практыка ў беларускім будаўніцтве.

Праекціроўшчыкі не скупіліся на пахвальбу свайго тварэння, хоць на рэндарах гэта была звычайная прамавугольная скрыня, якую можна пабачыць у самых танных раёнах любога беларускага горада.

Пад «рэканструкцыяй» былой электрастанцыі разумеўся поўны знос гістарычнага будынка. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Праект нязграбнага будынка члены архітэктурна-горадабудаўнічага савета ўсё ж развярнулі, але не таму, што ён прадугледжваў знішчэнне будынка ці таму, што ягоная архітэктура не адпавядала цэнтральнаму размяшчэнню ў горадзе. Праекціроўшыкі не змаглі размясціць неабходную колькасць парковачных месцаў. Заказчыку было прапанавана распрацаваць новы праект і зноў вынесці на грамадскае абмеркаванне. 

Гэтая нарматыўныя перашкода не была непераадольнай — дастаткова было зменшыць колькасць кватэр ці скарэктаваць генплан. Але новы праект так і не быў паўторна вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Многія вокны надзейна пазабіваныя АСП-плітамі. Фота: «Могилев Live»

Сённяшнія работы на аб’екце можна патлумачыць толькі двума спосабамі. Або тым, што ў горадзе наводзяць лоск у чаканні прыезду высокіх гасцей, хоць 2-і Круты завулак наўрад ці сёння менавіта тое месца, куды павязуць дэлегацыі. Або будынак хочуць закансерваваць на доўгую перспектыву. Тады ў гістарычнага помніка яшчэ ёсць шанец зберагчыся.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка34

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка

Усе навіны →
Усе навіны

Ля Нацыянальнай бібліятэкі забіў фантан4

Стала вядома, хто прызначаны прэс-сакратаром МЗС6

У Сенаце ЗША дэмакрат 25 гадзін выступаў з крытыкай Трампа

«Заплаціла 1500 замест 350 рублёў»: беларуска расказала, як страціла грошы, афармляючы апастыль праз «памагатых»1

«Як я цябе магла адпусціць у гэты жахлівы бой?» Ала Пугачова выпусціла дзве песні пра вайну6

Вось так выглядае самая танная аднапакаёвая кватэра ў Мінску. Яе аддаюць з мэбляй за $46 тысяч2

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў2

Памёр акцёр Вэл Кілмер3

Трамп лічыць, што Расія спецыяльна зацягвае перамовы з Украінай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка34

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць