Грамадства

Цана былой каралеўскай рэзідэнцыі ў Гродне за два месяцы ўпала ў два разы. Ніхто не хоча купляць

Сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Панямуні паспрабуюць прадаць з аўкцыёну трэці раз за апошнія тры месяцы. Стартавая цана зніжаная ў параўнанні з ліпенем на 50% і цяпер складае 175 500 рублёў. Прыкладна столькі каштуе трохпакаёвая кватэра ў спальным раёне Гродна, піша hrodna.life.

Сядзіба апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Панямуні. Фота: Hrodna.life

У рэальнасці нават калі пакупнік будзе адзін, ён заплаціць больш: дадатковыя 5% ад цаны плюс падатак на дададзеную вартасць.

Будынак пад аховай дзяржавы і яго змогуць канфіскаваць

Будынак на вуліцы Прагулачнай 15/1 з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Плошча нерухомасці — 271,2 кв.м. Пакупнік будзе абавязаны падпісаць ахоўныя абавязальніцтвы. А калі ён не выканае ўмовы аўкцыёну, то дзяржава зможа канфіскаваць маёмасць. Афіцыйнае прызначэнне будынка — для размяшчэння ў ім культурна-асветніцкай установы.

Прадае гісторыка-культурную каштоўнасць ААТ «Гроднапрамтэхніка».

Як зніжалася цана на былы каралеўскі палац

Упершыню сядзібу выставілі на аўкцыён у красавіку 2023 года — тады стартавая сума лота склала 374 тыс. рублёў. Наступным разам аб’ект паспрабавалі прадаць у ліпені 2024 года за 351 тыс. рублёў. Чарговы аўкцыён меў прайсці ў жніўні з паніжэннем цаны да 315 тыс. рублёў. Але і ён не прыцягнуў патэнцыйнага інвестара.

Што гэта за сядзіба

Сядзібу ў Панямуні пабудаваў у 1771 годзе ў стылі позняга барока італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака. Там размяшчалася загарадная рэзідэнцыя караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У XIX стагоддзі належала Друцкім-Любецкім, пазней Ляхніцкім. Пасля 1945 года ў памяшканнях, якія прадаюцца, доўгі час знаходзіўся клуб мясцовай «Сельгастэхнікі». Там былі кіназала і бібліятэка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка34

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка

Усе навіны →
Усе навіны

Ля Нацыянальнай бібліятэкі забіў фантан4

Стала вядома, хто прызначаны прэс-сакратаром МЗС6

У Сенаце ЗША дэмакрат 25 гадзін выступаў з крытыкай Трампа

«Заплаціла 1500 замест 350 рублёў»: беларуска расказала, як страціла грошы, афармляючы апастыль праз «памагатых»1

«Як я цябе магла адпусціць у гэты жахлівы бой?» Ала Пугачова выпусціла дзве песні пра вайну6

Вось так выглядае самая танная аднапакаёвая кватэра ў Мінску. Яе аддаюць з мэбляй за $46 тысяч2

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў2

Памёр акцёр Вэл Кілмер3

Трамп лічыць, што Расія спецыяльна зацягвае перамовы з Украінай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка34

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць