Грамадства1010

«Нягледзячы на спосаб легалізацыі, трэба пазначаць і пратэсную дзейнасць». Юрконіс пра сітуацыю з Верамейчыкам

Кіраўнік віленскага офіса Freedom House Віціс Юрконіс пракаментаваў гісторыю Васіля Верамейчыка — былога каліноўца, якога В'етнам выдаў беларускаму КДБ — і тое, ці магчыма былому афіцэру, які падтрымаў пратэст, легалізавацца ў Літве.

Юрконіс адзначае, што ў сітуацыі з Верамейчыкам не спрацавалі розныя механізмы:

«Першы раз гэта здарылася, калі анулявалі ДНЖ, другі — калі ён паехаў у В’етнам, нягледзячы на папярэджанні не ехаць у іншыя краіны, якія паўтараліся дзясяткі разоў. Трэці раз механізмы не спрацавалі, калі яго затрымалі ў В’етнаме, хаця гэта — самая цяжкая сітуацыя, у якой дапамога выглядае выключна складанай, калі ўвогуле магчымай. Было нашмат прасцей карэктаваць сітуацыю, калі анулявалі ДНЖ. Можна было больш глыбока паглядзець на гэтую справу, пракансультавацца з праваабаронцамі.

Таксама ёсць жа яшчэ Албанія, Чарнагорыя, ён таксама жыў у Грузіі — краіны, якія знаходзяцца за межамі ЕС, куды беларусам не трэба віза і дзе ўмоўна бяспечна. В'етнам — дакладна не тая краіна, куды трэба было ехаць».

Тое, што літоўскія спецслужбы звярнулі ўвагу на вайсковы досвед Верамейчыка, Юрконіс лічыць нармальным. Ён кажа, што былі прэцэдэнты, калі былыя беларускія афіцэры атрымлівалі легалізацыю ў Літве. Гэта не самыя простыя выпадкі, але калі ў такіх людзей ёсць выразная прадэмакратычная пазіцыя, пратэсны досвед, антываенная пазіцыя і асуджэнне дзеянняў Крамля супраць Украіны, нават цяжкія сітуацыі можна вырашыць.

Невядома, ці паведамілі літоўскім чыноўнікам пра пратэсную дзейнасць і грамадзянскую пазіцыю Верамейчыка, мяркуе Юрконіс:

«Здаецца, яго ДНЖ быў звязаны з уз’яднаннем сям’і па blue card, то ў гэтым выпадку дапамогі праваабаронцаў як бы і не патрабуецца. Але мы пастаянна кажам, што, нягледзячы на спосаб легалізацыі, трэба абавязкова пазначаць і пратэсную дзейнасць, калі яна мела месца.

Тое, што гуманітарны механізм не спрацаваў 1 раз з 10, не азначае, што ён не працуе. Варта паглядзець, дзе і што не спрацавала, каб пазбягаць такіх сітуацый у будучыні. Бо калі звароту няма ці апеляцыя не пададзеная, літоўскія ведамствы не могуць рэагаваць».

На думку Юрконіса, сітуацыя з беларускімі дабраахвотнікамі патрабуе рэгіянальнага рашэння — ім магло б стаць пагадненне паміж Украінай, Польшчай і Літвой: 

«Частка з гэтых байцоў парушалі працэдуру запыту на прытулак, у некаторых скончыўся пашпарт, некаторыя былі параненыя ці маюць патрэбу ў сур’ёзнай псіхалагічнай дапамозе. Патрэбны дакладны алгарытм, які дапамог бы вызначыць іх статус і тое, дзе маглі б спрацаваць розныя інстытуты з улікам спецыфікі гэтай групы.

Без сістэмнага падыходу і больш зладжанага ўзаемадзеяння паміж украінцамі, палякамі і літоўцамі тут будзе складана».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Padniaprovec
    21.11.2024
    А я вам распавяду пра свой кейс. Сёлета адна беларуская арганізацыя параіла падацца на літоўскую гумвізу, усе падставы для яе былі (удзел у пратэстах і не толькі). І калі гэтая арганізацыя разгледзела маю папярэднюю анкету, адказала, што, хутчэй за ўсё, мяне прызнаюць пагрозай нацбяспецы за тэрміновую (!) службу.

    Паралельна паступіў у ЕГУ, але не здолеў прыехаць на навучанне, бо ніхто не здолеў гарантаваць, што ў літоўскай студэнцкай візе мне не адмовяць на той жа падставе і я не згублю права на знаходжанне ў ЕЗ, выехаўшы адсюль. Вялікі дзякуй, літоўскае МЗС!
  • Ганьба
    21.11.2024
    "Без сістэмнага падыходу і больш зладжанага ўзаемадзеяння паміж..." А на што вы атрымліваеце свае гранты ўжо фігаву тучу гадоў? Пра**лі кейс, чалавек папаў, а яны й далей будуць ручкамі разводзіць!
  • Ён
    22.11.2024
    Яны далі внж амапаўцу-лукашысту, які падаўляў пратэсты ў 2020. Яны даверылі лукашысцкай фірме друкаваць пашпарты сваіх жа грамадзян. Гэта таксама сысіэмны падыход?

Цяпер чытаюць

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка28

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка

Усе навіны →
Усе навіны

Ля Нацыянальнай бібліятэкі забіў фантан4

Стала вядома, хто прызначаны прэс-сакратаром МЗС6

У Сенаце ЗША дэмакрат 25 гадзін выступаў з крытыкай Трампа

«Заплаціла 1500 замест 350 рублёў»: беларуска расказала, як страціла грошы, афармляючы апастыль праз «памагатых»1

«Як я цябе магла адпусціць у гэты жахлівы бой?» Ала Пугачова выпусціла дзве песні пра вайну6

Вось так выглядае самая танная аднапакаёвая кватэра ў Мінску. Яе аддаюць з мэбляй за $46 тысяч2

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў2

Памёр акцёр Вэл Кілмер3

Трамп лічыць, што Расія спецыяльна зацягвае перамовы з Украінай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка28

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць