У лагеры бежанцаў у Нідэрландах ад перадазіроўкі памерла 17-гадовая транс-дзяўчына з Расіі
Праз некалькі месяцаў знаходжання ў лагеры для бежанцаў у Тэр-Апеле яе згвалтавалі, сцвярджае партал Port.

Памятны мемарыял Алісы Сяровай. Фота: LGBT Asylum Support / Facebook
Па дадзеных праекта LGBT Asylum Support, 17-гадовая расіянка Аліса Сярова памерла ад перадазіроўкі 27 сакавіка.
Дзяўчына збегла з Расіі ў 2023 годзе, калі ёй было 16 гадоў. У Нідэрландах яна апынулася ў міграцыйным лагеры, дзе, як сцвярджаюць праваабаронцы, ёй не падавалі неабходную медыцынскую дапамогу, нягледзячы на цяжкі стан.
Праз некалькі месяцаў ад таго, як яна апынулася ў лагеры, іншы мігрант яе згвалтаваў, сцвярджае Port. Пасля гэтага яна пачала наносіць самой сабе раненні і ўжываць наркотыкі.
Каментары