У Віцебску 1 красавіка будзе бясплатны праезд у грамадскім транспарце
На 1 красавіка ў Віцебску аб'явілі пра магчымасць бясплатна скарыстацца грамадскім транспартам. Праўда, толькі тралейбусамі і трамваямі.

Фота ілюстрацыйнае
Як расказалі ў Віцебскім аблвыканкаме, «гэта падарунак жыхарам і гасцям горада ад ВА «Энергакамплект», якому спаўняецца 33 гады».
«Энергакамплект» з'яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі па вытворчасці кабельна-правадніковай прадукцыі.
Каментары