БЕЛ Ł РУС

Анжаліка Мельнікава была адказная за гранты для «Кіберпартызанаў»

29.03.2025 / 18:57

Nashaniva.com

На рахунку фонду Białoruś Liberty, які ў канцы 2022 года заснавала зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава, завіслі «некалькі дзясяткаў тысяч даляраў», што належаць групоўцы «Кіберпартызаны», паведаміла «Белсату» прадстаўніца «Кібепартызанаў» Юліяна Шаметавец.

Анжаліка Мельнікава. Фота: Белсат

«Гэта былі фінансы на дапамогу «Кіберпартызанам». Напрыклад, мы туды атрымліваем грант на развіццё «Партызанскага Тэлеграму». Атрымлівалі грант на менеджмент і развіццё базаў звестак, аналіз звестак», — заявіла Шаметавец.

Яна таксама ўваходзіла ад «Кіберпартызанаў» у назіральную раду гэтага фонду, але кажа, што пра праблемы з доступам да рахункаў Каардынацыйнай рады нічога не ведае, бо Мельнікава інфармацыяй пра гэтыя грошы не дзялілася, хоць і была павінна. 

«Я не ведаю наконт аніякіх грантаў для КР. Калі яны былі, то Анжаліка мне не паведаміла, хаця павінна была», — заявіла Шаметавец у каментары «Еўрарадыё».

У той жа час раней з Анжалікай Мельнікавай прынамсі ў «Кіберпартызанаў» супраца складвалася бесканфліктна: 

«Раней аніякіх праблем не было, яна вельмі дэталёва, адкрыта і прафесійна вяла нашыя гранты».

Ці ўдасца цяпер выцягнуць з фонду зніклай Мельнікавай тое, што належыць «Кібепартызанам», Шаметавец не ведае — пакуль што з усім разбіраюцца. 

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай стала вядома ўчора ўвечары. Па апошняй інфармацыі ад праваахоўных органаў Польшчы, у гэты момант яе месцазнаходжанне, як і месцазнаходжанне яе дочак, не ўстаноўлена. Па інфармацыі «Нашай Нівы», яна вылецела з Варшавы самалётам у Лондан, пасля чаго след жанчыны згубіўся. Яе былы муж Андрэй Мельнікаў нібыта выехаў з Польшчы ў Беларусь. 

Чытайце таксама:

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР

Што вядома пра дзяцей Анжалікі Мельнікавай?

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена

Латушка: Ёсць абмежаванні следства. Але Мельнікаву актыўна шукаюць

МУС Польшчы: Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

У Каардынацыйнай радзе новы спікер пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай

«Цяпер я на ўколах і антыбіётыках». Апошняе паведамленне ад Анжалікі Мельнікавай было пра цяжкую хваробу

Каментары да артыкула