Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена
Па апошняй інфармацыі ад праваахоўных органаў Польшчы ў дадзены момант месцазнаходжанне спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай і яе дочак не ўстаноўлена, паведаміў Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале.

«Атрымана запэўненне ад прадстаўнікоў улад Польшчы, што прадпрымаюцца актыўныя дзеянні па пошуку і вызначэнні месцазнаходжання спікеркі Кардынацыйнай рады. Дасягнута дамоўленасць пра ўзаемны абмен інфармацыяй і інфармаванне беларускай грамадскасці», — дадаў Латушка.
Латушка: Былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь
Латушка: Ёсць абмежаванні следства. Але Мельнікаву актыўна шукаюць
МУС Польшчы: Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў
Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады
У Каардынацыйнай радзе новы спікер пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай
Каментары