У Каардынацыйнай радзе новы спікер пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай
Паўнамоцтвы часова перайшлі да віцэ-спікеркі Стасі Гліннік.

Стася Гліннік. Фота: Люстэрка
«У сувязі з немагчымасцю спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай выконваць свае абавязкі яе паўнамоцтвы часова перайшлі да віцэ-спікеркі Стасі Гліннік», паведамляецца ў тэлеграм-канале КР.
«Згодна з рэгламентам, віцэ-спікер выконвае функцыі спікера ў перыяды змушанай адсутнасці, а пры немагчымасці выканання спікерам сваіх абавязкаў набывае ўсе яго правы і абавязкі да абрання новага спікера», — тлумачыць КР.
Нагадаем, што ўчора стала вядома пра знікненне ў невядомым кірунку спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, якая пакінула Польшчу з двума дзецьмі і вылецела ў невядомым кірунку.
Каментары