МУС Польшчы: Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў
Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МУС краіны Яцэк Дабжыньскі

«Польскія службы атрымалі інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Беларусі ўжо некалькі дзён не маюць кантакту са сваёй старшынёй Анжалікай Мельнікавай. Паводле даных польскіх і партнёрскіх службаў, Мельнікава на працягу некалькіх тыдняў знаходзілася па-за межамі Польшчы.
Польскія службы паведамляюць, што будуць падтрымліваць дзеянні службаў іншых дзяржаў, а таксама Каардынацыйнай рады Беларусі дзеля высвятлення месцазнаходжання Анжалікі Мельнікавай», — напісаў ён.
Каментары
нядолга фраер танцевал