«Цяпер я на ўколах і антыбіётыках». Апошняе паведамленне ад Анжалікі Мельнікавай было пра цяжкую хваробу
Апошняе паведамленне, якое атрымалі ад спікеркі Анжалікі Мельнікавай дэлегаты Каардынацыйнай рады, было прысвечана яе цяжкаму стану здароўя. Паколькі ўсе думалі, што яна хварэе, то ніхто жанчыну асабліва і не шукаў.

«У мяне ўскладненне пасля кавіду, і сёння пацвердзілася запаленне лёгкіх. Цяпер я на ўколах і антыбіётыках.
Калі ўзнікне нешта сапраўды важнае і тэрміновае, я заўсёды буду на сувязі і змагу ўдзельнічаць у неадкладных нарадах / званках праз Zoom. Але прашу паставіцца з разуменнем — я буду на бальнічным бліжэйшыя два тыдні», — напісала ў сваім апошнім паведамленні ў чаце Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава.
Як выявілася, праз нейкі час Мельнікава вылецела з Еўрасаюза, не папярэдзіўшы нікога. Цяпер сувязі са спікеркай няма.
Топ-менеджарка «Кока-колы», якая пайшла ў палітыку. Што вядома пра зніклую спікерку КР Анжаліку Мельнікаву
Анжаліка Мельнікава сама пакінула тэрыторыю Польшчы на самалёце
Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава
«Пазваніў міністр: Анжаліка, куды ты лезеш?» Былая топ «Кока-Колы» расказвае, як стала спікеркай Каардынацыйнай рады
Каментары