На фоне знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай прайшла інфармацыя пра тое, што невядома, дзе цяпер ейныя дзеці. «Белсату» ўдалося высветліць некаторыя падрабязнасці.

Паводле крыніцаў «Белсата», асноўнаю прычынаю выезду Анжалікі Мельнікавай з Беларусі пасля 2020 года сталіся пагрозы ад прадстаўнікоў улады забраць дзяцей. Пра гэта раскавала Анжаліка сваім знаёмым.
Паводле акаўнту Анжалікі ў Facebook, можна зразумець, што ў 2021 годзе ейная старэйшая дачка вучылася ў школе ў Беластоку. Пасля можна ўбачыць толькі адзін здымак з дзецьмі ў Варшаве (2023 год) і серыю фота ў Лондане ў снежні 2024-га.
Каментары
Асабліва калі тэма адчувальная для маці.
Нават калі яна сама выкладвала іх публічна калісьці...