25 верасня памёр Ісмаіл Мустафавіч Александровіч — першы муфтый Беларусі. Яму было 95 гадоў. Пра яго смерць паведаміў партал islam.by.

Ісмаіл Мустафавіч нарадзіўся ў Клецку ў 1929 годзе. Працаваў інжынерам. У канцы 80-х і пачатку 90-х стаяў ля вытокаў ісламскага адраджэння ў нашай краіне.
У 1994 годзе ён узначаліў створанае Мусульманскае рэлігійнае аб'яднанне ў Рэспубліцы Беларусь і быў муфтыем да 2005 года. Менавіта Ісмаіл Мустафавіч быў галоўным ініцыятарам будаўніцтва Мінскай Саборнай мячэці.
«Ісмаіл Мустафавіч адрозніваўся шчырым клопатам за справу адраджэння мусульманскай рэлігіі, самаадданасцю і актыўнасцю на гэтым шляху. Смерць першага муфтыя з'яўляецца вялікай стратай для мусульманскай умы», — паведамляе islam.by.
-
На ўрадавым партале Польшчы з'явіцца сайт для беларусаў на беларускай мове
-
Былую беларускую журналістку з прытулкам у Чэхіі абвінавацілі ў працы на расійскую разведку
-
Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка
Каментары