Мінінфарм унёс у спіс забароненай літаратуры кнігу, якая ўвайшла ў топ-100 найлепшых твораў XXI стагоддзя
Мінінфарм папоўніў спіс забароненых кніг, якія, на яго думку, здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Цяпер у спіс увайшла кніга, якую крытыкі лічаць каштоўным набыццём у мастацкай літаратуры.

У спіс забароненай літаратуры трапіла кніга «Воблачны атлас» (англ. Cloud Atlas ) — раман 2004 года брытанскага пісьменніка Дэвіда Мітчэла. Ён складаецца з шасці гісторый, дзеянне ў якіх адбываецца з сярэдзіны XIX стагоддзя да далёкай постапакаліптычнай будучыні.
Раман увайшоў у топ-100 найлепшых кніг XXI стагоддзі па версіі газеты The Guardian.
Таксама ў «забаронены» спіс дадалі кнігу журналісткі і жонкі міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага Эн Эплбаум. Гэта «Жалезная заслона. Падаўленне Усходняй Еўропы (1946-1956)».
У спіс таксама трапілі адразу тры раманы папулярнага шведскага пісьменніка Фрэдрыка Бакмана — «Мядзведжы кут», «Мы супраць вас» і Пасля буры».
Цяпер у спісе забароненай літаратуры 92 кнігі.
Каментары