Белпол: У Мельнікавай былі два палітычныя пратаколы, яна ёсць у базе «Беспарадкі»
У выданні Deutsche Welle з'явілася інфармацыя са спасылкамі на праваабаронцаў «Вясны», што ў базе адміністрацыйнага пераследу нібыта няма інфармацыі пра затрыманні або суды над Анжалікай Мельнікавай у 2020 годзе, пра якія яна расказвала раней. «Наша Ніва» ўдакладніла гэтае пытанне ў арганізацыі «Белпол».

Паводле сведчанння былых сілавікоў, у Анжалікі Мельнікавай былі два пратаколы па «народным» артыкуле 23.34, яе прозвішча прысутнічае ў базе «Беспарадкі», і на яе ёсць картка вышуку.
Гэта адпавядае сведчанням самой Мельнікавай, якая ў мінулагоднім інтэрв'ю «Нашай Ніве» сцвярджала, што яе два разы штрафавалі па адміністрацыйных справах (адправіць на суткі не маглі, бо малыя дзеці).
Першая адміністратыўка была за вялікі марш 16 жніўня ў Мінску.
Калі пасля яго натхнёная Анжаліка вярнулася ў Нясвіж, то заклікала гараджан на наступны марш паехаць у сталіцу разам і прапаноўвала завезці ахвотных на сваім аўто. Па дарозе на наступны нядзельны марш яе і затрымалі.
«З аўтаматам спынілі машыну, праводзілі да мясцовага РАУС. І там спыталі: «Вы разумееце, што не было дазволу Мінгарвыканкама, каб ладзіць такі марш?» Памятаю свой адказ: «Я разумею, што парушыла ваш закон, з якім я не згодная, і калі б мне давялося яшчэ раз прыняць рашэнне, я б яшчэ раз паехала на гэты марш». Мяне папярэдзілі, каб больш нідзе не ўдзельнічала».
Другая адміністратыўка была за велапрабег са сцягамі ў нясвіжскім парку — ролік з яго гараджанкі выклалі ў тэлеграм.
Да якой адчувальнай інфармацыі мела доступ зніклая Анжаліка Мельнікава?
Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі
Польская паліцыя пакуль не змагла вызначыць, дзе знаходзіцца Мельнікава
Станіслава Гліннік расказала пра версіі знікнення Анжалікі Мельнікавай і грошы Каардынацыйнай рады
Анжаліка Мельнікава была адказная за гранты для «Кіберпартызанаў»
Каментары