Эканоміка66

Як Беларусі выйсці з застою і дасягнуць эканамічнага росту? Тлумачыць Данейка

Госцем новага выпуску праграмы «Перетрём с Халезіным» стаў эканаміст і аналітык Павел Данейка. Ён падзяліўся сваім бачаннем шляху беларускай эканомікі да росту.

Новыя выклікі

Па словах Данейкі, пераход да інфармацыйнага грамадства, які цяпер адбываецца ва ўсім свеце, прыводзіць да значнай змены сістэмы каштоўнасцей і галоўных дзеючых асоб.

«Мы пераходзім цяпер у іншы свет, дзе індывідуальныя каштоўнасці і твая здольнасць фарміраваць сваю сацыяльную будучыню, твая асабістая адказнасць становіцца больш значнай. І тады ўсе сацыялістычныя штукі пра роўнасць, пра абарону меншасцяў губляюць той сэнс, які быў.

Чаму? Таму што ўсе гэтыя элементы «мы супрацьстаім капіталізму», «абаронім тых няшчасных, якіх гэты капітал…». А тут вы ўсе роўныя ў новым свеце. Гэта ваша задача — вырашаць усё. (…) Супрацьстаянне капітал-пралетарыят знікла».

«Мы ідзём у свет, дзе сацыяльная адаптацыя будзе значна больш высокай», —

заўважае Данейка і звяртае ўвагу, што ў ЗША доля фрылансераў складае 40%. Таму чалавек павінен быць гатовы мяняць сваю прафесію, асвойваць новыя навыкі і адаптавацца да змены ўмоў працы.

Эканаміст даводзіць, што ў будучым паспяховымі будуць тыя людзі і грамадствы, якія змогуць хутка рэагаваць на змены, перавучвацца, асвойваць новыя тэхналогіі і браць на сябе адказнасць за сваю будучыню.

Трэба будзе навучыцца дэмакратыі 

У той жа час поспех залежыць і ад палітычнай сістэмы. «Як гісторыя паказвае, рэдка-рэдка аўтарытарныя лідары схопліваюць нешта новае. Звычайна яны наадварот закансервуюць», — заўважае Данейка.

Аднак і пры дэмакратыі неабходны час, каб грамадства зразумела неабходнасць перамен. Для Беларусь сам пераход да дэмакратыі — доўгі працэс.

«Трэба будзе навучыцца дэмакратыі», — гаворыць эканаміст і заўважае, што, на яго погляд, на гэта спатрэбіцца каля 25 гадоў.

Ён прыводзіць у прыклад Польшчу, якая прадэманстравала, што эканамічныя пераўтварэнні могуць быць паспяховымі, калі абапірацца на малы і сярэдні бізнэс і ўстойлівую палітычную сістэму.

Павел Данейка Павел Данейко Pavel Daneiko
Павел Данейка. Скрын відэа: freekuhar / YouTube

«Гэта краіна, у якой 70% ВУП згенераваныя малым і сярэднім бізнэсам. У Германіі — 45% (…) Чым вышэйшы узровень прадпрымальніцтва ў краіне, тым вышэйшы адаптацыйны патэнцыял», —

тлумачыць аналітык і заўважае, што на шляху да дэмакратыі беларусам неабходна развіваць міжгрупавую дынаміку.

«У мяне заўсёды выклікае пытанне няздольнасць беларусаў да міжгрупавой дынамікі, да дыялогу. Мы адзіная краіна — можа, нешта змянілася — у Цэнтральна-Усходняй Еўропе, дзе не ўзнікла ніводнай закупачнай асацыяцыі (на ўзроўні краіны — НН). (…) Таму ў бліжэйшыя 10 гадоў будзе нармальны працэс пабудовы навыку групавой дынамікі і дыялогу».

Данейка запэўнівае, што калі ў Беларусі будзе адкрытае грамадства, то рэформы прывядуць да аднаўлення дынамікі эканомікі, якая прыкладна з 2012 года спынілася ў росце. Хаця ў краіне ёсць добры патэнцыял.

Патэнцыял Беларусі

На ацэнках Данейкі 60% ВУП краіны прыпадае на прыватны сектар пры тым, што ў краіне так і не была праведзена прыватызацыя.

«Беларусы на 15-м месцы ў свеце па сваіх эканамічных каштоўнасцях — любоў да прыватнага бізнэсу, гатоўнасць займацца прадпрымальніцтвам і гэтак далей.

Узровень даверу [бізнэсу] у нас недзе 45%. (…) У скандынаваў — 60-70%, у немцаў — 40%. То-бок мы маем сярэднееўрапейскі ўзровень, а вакол нас краіны са значна ніжэйшым узроўнем. (…) У нас яшчэ і з мазгамі нармальна. Мы, напрыклад, па рэйтынгу IQ (…) знаходзімся ў 20-цы.

А потым ёсць яшчэ цікавыя статыстычныя даныя. Калі мы бяром узровень тэхналагічнага прадпрымальніцтва, інтэнсіўнасць, мы 20-я ў свеце, а перад намі ЗША, Сінгапур — гэта значыць, толькі развітыя краіны», — даводзіць аналітык і выказвае ўпэўненасць, што сакрэт такіх добрых паказчыкаў крыецца ў менталітэце беларусаў:

«Гэта беларуская ментальнасць. Я часта гавару, што беларусы вельмі падобныя да яўрэяў. Чаму? Таму што ўвесь час жылі пад чужым прэсам і навучыліся адаптавацца».

Каментары6

  • Смешна
    26.01.2025
    Калі твая срака была ў камфорце, усё ьыло добра ў краіне. А зараз ізноў павучаеш. Ніякі ты не эканаміст.
  • Рая
    26.01.2025
    Пляце мудату.
  • Ёсік
    26.01.2025
    І вось тутака можа прагучаць, што гэта ж усё дзякуючы дырэктару саўгаса, крэпкаму хазяйствініку. Людзям у глузды шмат за гэты час уклалі, што ён не дазволіў рабаваць прадпрыемствы, захаваў маз, мтз, БелАЗ, с/г, дрэваапрацоўку. З'явіліся новыя вытворчасьці, ПВТ, ВПК працуе ў 3 зьмены, медыцына на ўзроўні, па адукацыю, нават, амэрыканцы едуць, што казаць аб іншых. Нармалёвы беларус пагледзіць на гэта, і зразумее, што ўсё гэта прапаганда, але шмат хто пойдзе сёньня ці ўжо схадзіў, і на паперы паставіць птушачку насупраць АРЛ, так мовіць, за далейшы росквіт краіны.

Цяпер чытаюць

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?17

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук Жэрар, камандзір падраздзялення «Тур», расказаў, як аднойчы ледзь не загінуў пад Мікалаевам, а другі раз — пад Бахмутам2

Рыэлтарка з Томска расказала пра «бізнэс-план», як жанчыне хутка набыць кватэру. Z-супольнасць у абурэнні14

На сайце МУС ужо нельга праверыць забарону на выезд з Беларусі4

«Людзі павінны цікавіцца палітыкай». Чатыры гісторыі пра Лукашэнку, Рычарда Пайпса, савецкага разведчыка і веру ў свой народ5

Працоўную групу КР па сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай узначаліў былы работнік офіса Васкрасенскага5

Германія вырашыла пакінуць гісторыю ў мінулым і рыхтавацца да вайны3

Арыштавалі ў Польшчы і дэпартавалі ў Кіеў украінскага палітолага, пастаяннага ўдзельніка расійскіх прапагандысцкіх шоу5

З'явіўся ўказ аб стварэнні сеткі сувязі па тэхналогіі 5G2

Навіна пра эвакуацыю Бондаравай — першакрасавіцкі жарт17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?17

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць