Свет2424

Дарадца Трампа: Гарантыі бяспекі для Украіны павінна ўзяць на сябе Еўропа

Трамп збіраецца пакласці канец вайне, а далей справа за еўрапейцамі, заявіў Майк Уолц.

Дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па пытаннях нацбяспекі Майк Уолц заявіў, што гарантыі бяспекі для Украіны пасля вайны павінна ўзяць на сябе Еўропа.

«Ключавы прынцып тут, што еўрапейцы павінны ўзяць на сябе гэты канфлікт. Прэзідэнт Трамп збіраецца пакласці яму канец, а далей з пункту гледжання гарантый бяспекі, ён дакладна будзе за еўрапейцамі», — сказаў Уолц у інтэрв'ю тэлеканалу NBC News.

Уолц сказаў, што на наступным тыдні пытанне вайны будзе абмяркоўваць амерыканскае кіраўніцтва ў Еўропе.

«На наступным тыдні ў Еўропе мы будзем мець нашага дзяржсакратара, кіраўніка Пентагона, віцэ-прэзідэнта, спецпасланніка па Расіі і Украіне, якія будуць падрабязна казаць пра тое, як скончыць гэтую вайну».

Уолц дадаў таксама, што Штатам трэба акупіць выдаткі на ваенную дапамогу Украіне праз партнёрства з украінцамі па іх рэдказямельных металах і іншых прыродных рэсурсах.

Каментары24

  • Мярзотнікі
    09.02.2025
    "Уолц дадаў таксама, што Штатам трэба акупіць выдаткі на ваенную дапамогу" - як мярзотна гэта гучыць. Чым з такім "партнёрам", дык лепш адразу тэлефанаваць путлеру і дамаўляцца на яго ўмовах.
  • DeepSeek
    09.02.2025
    Что с тобой случилось, Товарищ? Возвращайся в родная Партия к Председатель Си! Там есть миска рис, кошка-жена и нефтритовый стержень!
  • Васіль
    09.02.2025
    Ой, заўтра замітусяцца ў Еўропах.

Цяпер чытаюць

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?17

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук Жэрар, камандзір падраздзялення «Тур», расказаў, як аднойчы ледзь не загінуў пад Мікалаевам, а другі раз — пад Бахмутам2

Рыэлтарка з Томска расказала пра «бізнэс-план», як жанчыне хутка набыць кватэру. Z-супольнасць у абурэнні14

На сайце МУС ужо нельга праверыць забарону на выезд з Беларусі4

«Людзі павінны цікавіцца палітыкай». Чатыры гісторыі пра Лукашэнку, Рычарда Пайпса, савецкага разведчыка і веру ў свой народ5

Працоўную групу КР па сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай узначаліў былы работнік офіса Васкрасенскага5

Германія вырашыла пакінуць гісторыю ў мінулым і рыхтавацца да вайны3

Арыштавалі ў Польшчы і дэпартавалі ў Кіеў украінскага палітолага, пастаяннага ўдзельніка расійскіх прапагандысцкіх шоу5

З'явіўся ўказ аб стварэнні сеткі сувязі па тэхналогіі 5G2

Навіна пра эвакуацыю Бондаравай — першакрасавіцкі жарт17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?17

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць