Усяго патроху11

У якой авіякампаніі найлепшы эканом-клас, а дзе самы шыкоўны «бізнэс» ФОТЫ

Сталі вядомы вынікі сусветнага конкурсу, які ацэньвае ўмовы на борце авіякампаній у розных класах абслугоўвання.

Фота: airlineratings.com

Кансалтынгавая кампанія Skytrax, якая спецыялізуецца на вывучэнні якасці паслуг у авіяцыйнай галіне, абвясціла пераможцаў прэміі World Airline Awards 2025 года ў такіх намінацыях, як найлепшы ў свеце эканом-клас, прэміум-эканом, бізнэс і першы клас. Пераможцаў выбіраюць з дапамогай анлайн-апытання пасажыраў. World Airline Awards лічацца «Оскарам авіяцыйнай галіны».

Найлепшы эканом-клас

У гэтай намінацыі перамагла авіякампанія Korean Air, якая атрымала прызнанне пасажыраў за прасторныя сядзенні і выключны камфорт. Адзначаецца, што кампанія прапаноўвае самыя прасторныя ў свеце крэслы ў эканом-класе. Пасажыры высока ацэньваюць прастору і месца для ног. Акрамя таго, яны атрымліваюць дадатковыя бонусы, такія як тапкі і вялікія порцыі ежы.

Салон эканом-класа авіякампаніі Korean Air. Фота: liveandletsfly.com

Другое месца заняла авіякампанія Air New Zealand, якая атрымала высокую адзнаку за свае інавацыі, у прыватнасці за крэслы SkyCuch і Skynest.

Крэслы SkyCuch адрозніваюцца ад звычайных тым, што маюць падстаўку для ног, якую можна падняць да ўзроўню сядзення і такім чынам стварыць агульную прастору. Калі гэта зрабіць з усімі трыма крэсламі ў адным шэрагу, то атрымліваецца ложак даўжынёй 155 і шырынёй 74 сантыметры. Кампанія таксама дае пасцельную бялізну, чахол для сядзення і спецыяльны камплект з рамнём бяспекі.

Крэслы SkyCuch авіякампаніі Air New Zealand. Фота: airlineratings.com

Skynest — больш складаная і наватарская канцэпцыя, якая ўключае шэсць асобных адсекаў, якія абсталяваны свяцільнікамі для чытання, USB-партамі і вентыляцыяй. Кожны адсек дазваляе пасажырам эканом-класа на звышдоўгіх рэйсах легчы гарызантальна і скарыстацца пасцельнымі прыналежнасцямі. Гэтая навацыя пачне выкарыстоўвацца ў 2026 годзе.

Найлепшы прэміум-эканом

Як адзначаюць арганізатары конкурсу, у гэтай катэгорыі пераможцу было вельмі складана выбраць. Прэтэндэнтаў на першае месца было дзевяць. Давялося звяртаць увагу на такія нязначныя дэталі, як, напрыклад, туалеты, якасць пледаў, размяшчэнне салона.

У выніку аднолькавую колькасць адзнак атрымалі дзве кампаніі — Emirates і Qantas.

Прэміўм-эканом салон авіякампаніі Emirates. Фота: emirates.com

Абедзве авіякампаніі падаюць ежу, як у бізнэс-класе, на посудзе з фарфору, а напіткі ў шкляных келіхах. Пасажыраў абслугоўвае спецыяльны персанал.

Найлепшы прэміум-эканом па суадносінах цаны і якасці

У той час як некаторыя авіякампаніі вылучаюцца сваімі прэміўм-паслугамі, іншыя засяроджваюцца на выключных суадносінах цаны і якасці. І прыкладам тут ужо другі год запар з'яўляецца кампанія Vietnam Airlines.

Прэміум-эканом салон авіякампаніі Vietnam Airlines. Фота: vietnamairlines.com

Хоць ежа, якая падаецца ў прэміум-эканом кампаніі, такая ж, як і ў эканом-класе, а напоі падаюцца альбо ў посудзе са шкла, альбо ў пластыку ў залежнасці ад маршруту, пасажыры тым не менш атрымліваюць прыярытэтную рэгістрацыю, пасадку і абслугоўванне багажу. Прасторныя сядзенні, размешчаныя па схеме 2-3-2, маюць вялікую прастору для ног.

Пасажыры таксама могуць скарыстацца USB-партамі для зарадкі і такімі прадуманымі выгодамі, як дарожны і касметычны набор. І ўсё гэта без дадатковай платы.

Салон прэміум-эканом авіякампаніі TUI. Фота: airlineratings.com

Другое месца заняла кампанія TUI, пасажыры якой, набыўшы прэміум-эканом білет, маюць прыярытэтную рэгістрацыю і пасадку, а ў салоне — камфортную адлегласць паміж сядзеннямі. Яны могуць скарыстацца спецыяльным наборам, які ўключае навушнікі з шумападаўленнем, а таксама пледам і падушкай. Перад вылетам пасажыраў пачастуюць келіхам прасека, а на працягу ўсяго рэйса будуць прапанаваны бясплатныя напоі прэміум-класа.

Найлепшы бізнэс-клас

Як і ў мінулым годзе, у катэгорыі бізнэс-клас пераможцам стала кампанія Qatar Airways з салонам Qsuite, які выкананы ў кампаноўцы 1-2-1. Кожнае месца ізалявана рассоўнымі дзвярыма, што забяспечвае поўную канфідэнцыяльнасць пасажыраў. Для пар ці тых, хто падарожнічае разам, Qsuite прапануе двухмесную кабіну з ложкам для дваіх.

Салон Qsuite кампаніі Qatar Airways. Фота: qatarairways.com

Другое месца заняў салон Aria Suite авіякампаніі Cathay Pacific, які практычна нічым не адрозніваецца ад салону Qatar Airways акрамя магчымасці стварэння ложку для дваіх.

Салон Aria Suite авіякампаніі Cathay Pacific. Фота: flights.cathaypacific.com

Найлепшы першы клас

Першае месца ў катэгорыі «Найлепшы першы клас» займае салон Skyroom ад Singapore Airlines, асноўны акцэнт у якім зроблены на асобным раскладным ложку, які абсталяваны прэміяльнай пасцельнай бялізнай, коўдрай і мяккімі падушкамі.

Салон першага класа авіякампаніі Singapore Airlines. Фота: singaporeair.com

Яго ўзгалоўе забяспечана газавай спружынай, што дазваляе пасажырам лежачы зручна глядзець фільмы. Апусціўшы перагародкі паміж кабінкамі, можна стварыць двухспальны ложак.

Салон першага класа авіякампаніі Etihad Airways. Фота: etihad.com

Не менш раскошнае падарожжа чакае пасажыраў у першым класе Etihad Airways, які заняў другое месца ў рэйтынгу. Адметнасцю абслугоўвання з'яўляецца харчаванне. Пасажыры маюць магчымасць пакаштаваць гурманскія стравы à la carte, пададзеныя на танюткім фарфоравым посудзе, а напоі — у прэміяльных келіхах. На некаторых маршрутах авіякампаніі на борце працуе шэф-повар, які гатуе стравы ў адпаведнасці з пажаданнямі пасажыраў.

Каментары1

  • Жвір
    28.02.2025
    Як для мяне, дык самая лепшая эканом кляса ў Finnair, a бізнэс кляса ў British Airways.

Цяпер чытаюць

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?17

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук Жэрар, камандзір падраздзялення «Тур», расказаў, як аднойчы ледзь не загінуў пад Мікалаевам, а другі раз — пад Бахмутам2

Рыэлтарка з Томска расказала пра «бізнэс-план», як жанчыне хутка набыць кватэру. Z-супольнасць у абурэнні14

На сайце МУС ужо нельга праверыць забарону на выезд з Беларусі4

«Людзі павінны цікавіцца палітыкай». Чатыры гісторыі пра Лукашэнку, Рычарда Пайпса, савецкага разведчыка і веру ў свой народ5

Працоўную групу КР па сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай узначаліў былы работнік офіса Васкрасенскага5

Германія вырашыла пакінуць гісторыю ў мінулым і рыхтавацца да вайны3

Арыштавалі ў Польшчы і дэпартавалі ў Кіеў украінскага палітолага, пастаяннага ўдзельніка расійскіх прапагандысцкіх шоу5

З'явіўся ўказ аб стварэнні сеткі сувязі па тэхналогіі 5G2

Навіна пра эвакуацыю Бондаравай — першакрасавіцкі жарт17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?17

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць