Грамадства22

Беларускі таксіст, якога ў Варшаве збіў пасажыр, дамогся завядзення справы за ксенафобскі напад

Беларускі таксіст Васіль (імя зменена), якога пасажыры абразілі і збілі ў Варшаве, прыняўшы за ўкраінца, дамогся завядзення крымінальнай справы па факце гвалту на глебе ксенафобіі. Пра гэта расказаў юрыст Давід Дэхнерт, а беларус пацвердзіў выданню Most, што атрымаў з пракуратуры адпаведны ліст.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

У лісце паведамляецца, што пракуратура Варшавы пачала расследаванне па артыкуле 119 §1 Крымінальнага кодэкса (гвалт па матывах нацыянальнай прыналежнасці). За такое злачынства прадугледжана пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Акрамя таго, тыя, хто нападаў, верагодна, панясуць адказнасць за пашкоджанне маёмасці — аўтамабіля — і нанясенне шкоды здароўю, расказаў беларускі таксіст.

Агрэсіўных пасажыраў Васіль падвозіў 3 студзеня 2025 года. Яны звярнулі ўвагу на акцэнт мужчыны і вырашылі, што той з Украіны. Васіль адказаў, што гэта не так, але тыя не паверылі — сталі пытацца, чаму ён не на вайне. Сітуацыя напалілася, і Васіль вырашыў высадзіць кліентаў раней, не завяршыўшы паездку. Калі ён спыніў машыну, каб высадзіць пасажыраў, адна з дзяўчат аплявала яго і назвала «украінскай свіннёй», а адзін з хлопцаў, выходзячы, ударыў у арку за заднімі дзверцамі — там засталася ўвагнутасць.

Пасля кліенты, якія ўжо быццам бы пайшлі, вырашылі вярнуцца. Адзін з іх да таго моманту наматаў на галаву шалік. Да Васіля прымянілі газ, ён адчуў удары па галаве. Некалькі разоў нападнік пры гэтым крыкнуў: «Сп**даляй» («Правальвай»).

Збіццё спынілі сігналы машыны: побач праязджаў патруль, але паліцыянты былі ў цывільным. Убачыўшы, што з машыны выходзяць мужчыны, нападнікі сталі сыходзіць. Але паліцыянты спынілі іх і загадалі заставацца на сваіх месцах, а Васіля папрасілі набраць 112 — гэта адзіны нумар службаў выратавання.

У мужчыны ў выніку падняўся ціск, які збіла хуткая. Але пасля ў бальніцы МРТ паказала, што сур'ёзных траўмаў ён не атрымаў.

Пасля таго беларус звярнуўся ў фонд Ponad podziałami, дзе яму дапамаглі скласці заяву ў паліцыю і хадайніцтва аб прыцягненні тых, хто нападаў да адказнасці. У канчатковым выніку дзеянні пасажыраў класіфікавалі як гвалт па матывах нацыянальнай прыналежнасці. Па словах юрыста Давіда Дэхнерта, асобы нападнікаў ужо ўстанавілі. Цяпер іх лёс вызначаць пракуратура і суд.

Каментары2

  • Answer
    01.04.2025
    Здесь ещё стоит добавить статью о клевете.
  • Filipp
    01.04.2025
    Маладзец беларус, трэба адстойваць сваі права, а быдло добра пакараць!

Цяпер чытаюць

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка10

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка

Усе навіны →
Усе навіны

Вось так выглядае самая танная аднапакаёвая кватэра ў Мінску. Яе аддаюць з мэбляй за $46 тысяч2

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў2

Памёр акцёр Вэл Кілмер3

Трамп лічыць, што Расія спецыяльна зацягвае перамовы з Украінай3

Мінчук Жэрар, камандзір падраздзялення «Тур», расказаў, як аднойчы ледзь не загінуў пад Мікалаевам, а другі раз — пад Бахмутам2

Рыэлтарка з Томска расказала пра «бізнэс-план», як жанчыне хутка набыць кватэру. Z-супольнасць у абурэнні14

На сайце МУС ужо нельга праверыць забарону на выезд з Беларусі4

«Людзі павінны цікавіцца палітыкай». Чатыры гісторыі пра Лукашэнку, Рычарда Пайпса, савецкага разведчыка і веру ў свой народ5

Працоўную групу КР па сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай узначаліў былы работнік офіса Васкрасенскага6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка10

Фёдар Віктаравіч і «Віктар Фёдаравіч». Супрацоўнік «Варгеймінга» мае пашпарт прыкрыцця. Яго жонка Вольга Сямашка — вядомая журналістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць