Анжаліка Мельнікава была адказная за гранты для «Кіберпартызанаў»
На рахунку фонду Białoruś Liberty, які ў канцы 2022 года заснавала зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава, завіслі «некалькі дзясяткаў тысяч даляраў», што належаць групоўцы «Кіберпартызаны», паведаміла «Белсату» прадстаўніца «Кібепартызанаў» Юліяна Шаметавец.

«Гэта былі фінансы на дапамогу «Кіберпартызанам». Напрыклад, мы туды атрымліваем грант на развіццё «Партызанскага Тэлеграму». Атрымлівалі грант на менеджмент і развіццё базаў звестак, аналіз звестак», — заявіла Шаметавец.
Яна таксама ўваходзіла ад «Кіберпартызанаў» у назіральную раду гэтага фонду, але кажа, што пра праблемы з доступам да рахункаў Каардынацыйнай рады нічога не ведае, бо Мельнікава інфармацыяй пра гэтыя грошы не дзялілася, хоць і была павінна.
«Я не ведаю наконт аніякіх грантаў для КР. Калі яны былі, то Анжаліка мне не паведаміла, хаця павінна была», — заявіла Шаметавец у каментары «Еўрарадыё».
У той жа час раней з Анжалікай Мельнікавай прынамсі ў «Кіберпартызанаў» супраца складвалася бесканфліктна:
«Раней аніякіх праблем не было, яна вельмі дэталёва, адкрыта і прафесійна вяла нашыя гранты».
Ці ўдасца цяпер выцягнуць з фонду зніклай Мельнікавай тое, што належыць «Кібепартызанам», Шаметавец не ведае — пакуль што з усім разбіраюцца.
Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай стала вядома ўчора ўвечары. Па апошняй інфармацыі ад праваахоўных органаў Польшчы, у гэты момант яе месцазнаходжанне, як і месцазнаходжанне яе дочак, не ўстаноўлена. Па інфармацыі «Нашай Нівы», яна вылецела з Варшавы самалётам у Лондан, пасля чаго след жанчыны згубіўся. Яе былы муж Андрэй Мельнікаў нібыта выехаў з Польшчы ў Беларусь.
Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР
Што вядома пра дзяцей Анжалікі Мельнікавай?
Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена
Латушка: Ёсць абмежаванні следства. Але Мельнікаву актыўна шукаюць
МУС Польшчы: Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў
Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады
У Каардынацыйнай радзе новы спікер пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай
«Цяпер я на ўколах і антыбіётыках». Апошняе паведамленне ад Анжалікі Мельнікавай было пра цяжкую хваробу
Каментары