Грамадства1111

Мінчук прапанаваў купіць чызбургер з «Макдональдса», замарожаны ў 2022 годзе. Цана кусаецца

Жыхар Мінска размясціў на пляцоўцы Kufar вельмі нестандартную аб'яву: прапанаваў купіць чызбургер з «Макдональдса», які, як сцвярджае ўладальнік тавару, замарозілі ў сакавіку 2022 года. Аб'яву размясцілі 26 студзеня, а відэа з такой прапановай заўважыў у тыктоку Telegraf.news.

Па апублікаваным фота вызначыць стан прадукту немагчыма: ён у папяровай абгортцы вытворцы. А просяць за чызбургер ажно 50 рублёў.

@dinakometa #kufar #куфар #жизненно #рек #рекомендации #макдональдс #belarus #беларусь #минск #minsk ♬ оригинальный звук - dinakometa

Калі верыць пазначанаму тэрміну, прадукту ўжо амаль тры гады.

Для параўнання: цяпер у беларускай сетцы Mak.by звычайны свежы чызбургер каштуе 3,9 рубля, гэта значыць амаль у 13 разоў менш.

На момант напісання навіны аб'яву на Kufar ужо выдалілі, магчыма, на тавар знайшоўся пакупнік. 

Каментары11

  • Кінг
    01.02.2025
    Расейцам хай прапануе. Ці дамбасу. Там ад кока колы абсікаюцца!
  • во гэта "прэдпрэнімацель"
    01.02.2025
    Макдональдс вяртаецца ў расею пасля вяртання Трампа
  • і + яшчэ дастаўка поштай
    01.02.2025
    хіба прадукты захоўваюцца 3 гады? нават у маразілцы. невядома, што было побач з гэтым бургерам у камеры.. можа красоўкі гаспадара.. і як ён дакажа подліннасць булкі з каклетай?

Цяпер чытаюць

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?13

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Усе навіны →
Усе навіны

Працоўную групу КР па сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай узначаліў былы работнік офіса Васкрасенскага5

Германія вырашыла пакінуць гісторыю ў мінулым і рыхтавацца да вайны3

Арыштавалі ў Польшчы і дэпартавалі ў Кіеў украінскага палітолага, пастаяннага ўдзельніка расійскіх прапагандысцкіх шоу5

З'явіўся ўказ аб стварэнні сеткі сувязі па тэхналогіі 5G2

Навіна пра эвакуацыю Бондаравай — першакрасавіцкі жарт17

МАРГ папрасіў гандаль не паказваць рэкламу 8-10 мая, аформіць вітрыны ў вайсковым стылі, а на касіраў надзець пілоткі7

Знайшлі цела чацвёртага амерыканскага вайскоўца, які загінуў у Літве

На сайце Вярхоўнага суда ўжо амаль месяц не выстаўляюць расклады судовых пасяджэнняў. І гэта наўрад ці выпадкова7

Белпол: У Мельнікавай былі два палітычныя пратаколы, яна ёсць у базе «Беспарадкі»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?13

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць