Усяго патроху11

З'явіліся першыя вынікі маштабнага палявання на лох-нескую пачвару. І яны вартыя жалю

Паляўнічыя на лодцы, якія выкарыстоўвалі акустычнае абсталяванне, паведамілі, што засеклі чатыры «хлюпанні», узрадаваліся, але затым зразумелі, што іх гуказапісная прылада чамусьці не была падключаная.

Возера Лох-Нес. Фота: Luccae / Getty Images

У выхадныя на знакамітым возеры Лох-Нес у Шатландыі адбылося чарговае паляванне на не менш знакамітую лох-нескую пачвару, яна ж Несі. У выніку ўсе засталіся пры сваім: паляўнічыя — без здабычы, а Несі (калі яна ўсё ж такі існуе) — не злоўленай, піша Бі-бі-сі.

За паляваннем з берага назірала 200 добраахвотнікаў, у чыю задачу ўваходзіла старанна аглядаць водную роўнядзь, каб не прапусціць падазронага аб'екта. На жаль, але і яны не ўбачылі нічога незвычайнага.

Паляўнічыя на лодцы, якія выкарыстоўвалі акустычнае абсталяванне, паведамілі, што засеклі чатыры «хлюпанні», узрадаваліся, але затым зразумелі, што іх гуказапісная прылада чамусьці не была падключаная.

Арганізатары чарговай «лох-нескай ліхаманкі» кажуць, што да яе далучыліся турысты з усяго свету, нягледзячы на жудаснае надвор'е.

Тыя, каму не пашчасціла правесці некалькі гадзін пад пранізлівым шатландскім ветрам, назіралі за мерапрыемствам з камфортам, уладкаваўшыся ў памяшканні ля экранаў, на якія былі выведзеныя выявы з вэб-камер, устаноўленых па беразе возера.

Алан Мак-Кена з валанцёрскай даследчай групы «Даследаванні возера Лох-Нес» сказаў, што ў паляванні ўзялі ўдзел людзі з Іспаніі, Францыі, Нямеччыны, Фінляндыі, Японіі, Аўстраліі і Амерыкі.

«Мы ўсе як бы аб'ядналіся. Гэта было проста фантастычна», — сказаў ён.

Напэўна, не менш фантастычным гэта зборышча было і для менеджара Лох-нескага цэнтра Пола Ніксана. Праўда, ён катэгарычна заявіў, што найбуйнейшае мерапрыемства па адлове монстра, які вельмі хутка збягае, было не проста рэкламным ходам, а паказала, што захапленне Несі такое ж моцнае, як і раней.

«Я веру, што ў глыбінях возера Лох-Нес хаваецца нешта вялікае, — сказаў ён. — Я не ведаю, ці пачвара гэта, але мяркую, што там нешта ёсць».

Гісторыя пытання

Калі лічыць, што ў возеры Лох-Нес сапраўды жыве нейкі першабытны яшчар, то па існых апісаннях гэта павінен быць выпадкова ацалелы плезіязаўр, якія засялялі Зямлю з трыясавага па крэйдавы геалагічны перыяд.

Фігура пачвары, зробленая для тэлебачання. Фота: Wikimedia Commons

Зрэшты, палеантолагі сцвярджаюць, што ў Шатландыі, калі верыць знойдзеным скамянелым рэшткам, жыло ўсяго два віды дыназаўраў. Але, так як абодва былі воднымі насельнікамі, тэарэтычна легендзе пра Несі яны не супярэчаць.

Першы раз Несі (а, хутчэй за ўсё, яе даўні продак) «засвяцілася» ў летапісе за 565 год, напаўшы на слугу Святога Калумба, ірландскага манаха, які прыйшоў схіляць піктаў у хрысціянства.

Святы Калумба не разгубіўся, прачытаў малітву — і монстр ганебна ўцёк.

Несі двойчы траплялася на вочы шатландцам у 1870-я і 1880-я гады, але сучасны ажыятаж пачаўся 90 гадоў таму, 2 мая 1933 года, калі газета «Інвернескі кур'ер» надрукавала аповед мясцовай пары, якая нібыта бачыла «вялізную жывёлу, якая нырала і гайдалася па хвалях».

Гэтая гісторыя зрабіла сенсацыю, і нейкі перасоўны цырк нават прапанаваў узнагароду 20 000 фунтаў, каласальныя па тых часах грошы, каб злавілі рэдкага монстра.

Гісторыя атрымала яшчэ большы распаўсюд пасля таго, як таямнічы звер выйшаў з лесу і прадэфіляваў цераз дарогу проста перад машынай нейкага доктара, які адпачываў у Шатландыі са сваёй жонкай. Пачвара, па яго словах, трымала ў пашчы авечку, перайшла дарогу і знікла ў глыбокіх водах возера Лох-Нес.

Пасля гэтага на няўлоўнага монстра пачалося сапраўднае паляванне, якое прывяло да таго, што ў 1960-я некалькі брытанскіх універсітэтаў сталі ладзіць гідралакацыйныя экспедыцыі. У 1975 годзе гідралакацыю сталі сумяшчаць з адначасовай падводнай здымкай. Менавіта тады з'явілася фатаграфія, на якой было адлюстравана нешта, што аддалена нагадвае гіганцкі плаўнік.

Усе вядомыя фатаграфіі, аднак, пазней выкрываліся як містыфікацыі.

Самае цікавае, аднак, нават не тое, што цікавасць да Несі, нягледзячы на ўсе няўдачы і выкрыццё, не згасае, а тое, што ў яе ёсць канкурэнт або калега па імені Мораг, пачвара з возера Лох-Морар, якое глыбейшае за Лох-Нес. Чаму на яго не ладзяць такіх жа паляванняў — пытанне.

Кажуць, што ў жніўні 1969 года Мораг напаў на двух рыбакоў. Абодва быццам бы абышліся не вельмі лёгкім спалохам і казалі потым, што даўжынёй ён быў больш за 10 метраў, меў бугрыстую карычняватую скуру і змеепадобную галаву.

Каментары1

  • Сэр...
    28.08.2023
    Сэр, а когда обычно появляется это чудовище?
    Обычно после седьмого стакана...

Цяпер чытаюць

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць21

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Усе навіны →
Усе навіны

Навіна пра эвакуацыю Бондаравай — першакрасавіцкі жарт17

МАРГ папрасіў гандаль не паказваць рэкламу 8-10 мая, аформіць вітрыны ў вайсковым стылі, а на касіраў надзець пілоткі7

Знайшлі цела чацвёртага амерыканскага вайскоўца, які загінуў у Літве

На сайце Вярхоўнага суда ўжо амаль месяц не выстаўляюць расклады судовых пасяджэнняў. І гэта наўрад ці выпадкова7

Белпол: У Мельнікавай былі два палітычныя пратаколы, яна ёсць у базе «Беспарадкі»10

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін28

Беларускі таксіст, якога ў Варшаве збіў пасажыр, дамогся завядзення справы за ксенафобскі напад2

У Германіі паліцыя ачапіла раён і пяць гадзін вяла расследаванне забойства. Аказалася, гэта была сэкс-лялька2

Да якой адчувальнай інфармацыі мела доступ зніклая Анжаліка Мельнікава?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць21

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць