Грамадства22

У Мінску затрымалі брата каліноўца Дзяніса Урбановіча

Сілавікі затрымалі брата Дзяніса Урбановіча Максіма два дні таму, паведамляюць крыніцы «Белсата». Па іх інфармацыі, незадоўга да затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіК прайшліся па сваяках Дзяніса Урбановіча.

Дзяніс Урбановіч

Пакуль Максім Урбановіч знаходзіцца ў следчым ізалятары. Хутчэй за ўсё супраць яго заведзена крымінальная справа па трох артыкулах, але па якіх канкрэтна, пакуль невядома. Сваякі не даюць ніякіх каментароў наконт гэтай сітуацыі.

Як паведамлялася, у сакавіку 2023 года да бацькі Дзяніса Урбановіча, які жыве ў Беларусі, прыходзілі сілавікі і прымусілі яго запісаць відэа, на якім мужчына звяртаецца да сына з просьбаю, каб той капітуляваў і вяртаўся на радзіму: «Адсядзіш дзясятку якую, ну і чорт з ім, затое будзеш жыць на радзіме». У тэлеграм-канале сілавікоў сцвярджалі, што на Дзяніса завялі крымінальную справу за сяброўства ў «Маладым фронце», які ўлады Беларусі прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.

Дзянісу Урбановічу 34 гады. Ён быў чацвёртым старшынёй «Маладога фронту». Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015-га зняў дзяржаўны сцяг з будынку выбарчага ўчастку ў вёсцы Кораньшчына. Да 29 жніўня 2017 года адбываў пакаранне на «хіміі». У 2018-м браў удзел у абароне Курапатаў. У 2022-м пасля ўварвання Расіі ва Украіну паехаў на фронт, ваюе ў батальёне «Волат» з пазыўным Ваўкалак. Нягледзячы на ​​чатыры раненні і тры кантузіі, працягвае ваяваць на перадавой у зоне баявых дзеянняў.

Каментары2

  • Страшны сон лукашыстаў
    21.03.2024
    Во як лукашысты-рашысты баяцца каліноўцаў!
    Сніцца ім начамі, як Ваўкалак-Урбановіч з аўтаматам адчыняе дзверы іх спальні...
  • Влад
    21.03.2024
    А этот калиновец когда придёт в Беларусь за брата отомстить?

Цяпер чытаюць

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць18

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Усе навіны →
Усе навіны

Белпол: У Мельнікавай былі два палітычныя пратаколы, яна ёсць у базе «Беспарадкі»9

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін28

Беларускі таксіст, якога ў Варшаве збіў пасажыр, дамогся завядзення справы за ксенафобскі напад2

У Германіі паліцыя ачапіла раён і пяць гадзін вяла расследаванне забойства. Аказалася, гэта была сэкс-лялька2

Да якой адчувальнай інфармацыі мела доступ зніклая Анжаліка Мельнікава?13

На Вайсковых могілках прыгожа зацвілі тысячы пралесак ФОТАФАКТ2

Беларуска зняла ў Мінску кватэру на суткі і была шакаваная ўмовамі пражывання

17-гадовы Адам Кадыраў стаў куратарам МУС па Чачні4

«Ты разумееш, з кім размаўляеш? Яна каралева Маямі». Сабаленку паспрабавалі выгнаць з рэстарана ў Маямі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць18

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць