У Мінску адкрыўся абноўлены рэстаран на 22-м паверсе гатэля «Беларусь»
Рэстаран «Панарама», размешчаны ў цэнтры Мінска на 22-м паверсе гатэля «Беларусь», адкрыўся 17 лютага 2025 года пасля маштабнай рэнавацыі. Адпаведная інфармацыя з'явілася ў афіцыйным тэлеграм-канале Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі.

Адзначаецца, што «Панарама» абнавіла і інтэр'ер, і канцэпцыю, і меню, нязменным засталося толькі адно — неверагодны від на Мінск з вышыні птушынага палёту.

Што тычыцца ўласна інтэр'еру рэстарана, то акцэнт зроблены на беларускую культуру праз карціны мясцовых мастакоў. На сценах — рэпрадукцыі работ такіх творцаў, як Апалінарый Гараўскі, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Уладзімір Кудрэвіч і іншыя. Лічбавыя копіі для іх даў Нацыянальны мастацкі музей. У барнай зоне значным элементам стаў фрагмент гравюры Напалеона Орды.

Абноўлена таксама і меню: з'явіліся аўтарскія версіі традыцыйных беларускіх рэцэптаў, ёсць там і новыя пазіцыі — фермерскія сыры, рачная рыба. Пацешаць гасцей і традыцыйныя бульбяныя стравы.

Барная карта ўключае настойкі на беларускіх ягадах, хрэнавуху, самагонку і віны.
Стала вядома, калі скончаць рэканструкцыю кінатэатра «Масква» ў Мінску
«Здзіўлены, як добра працавалі пластыкавыя карткі». Што пішуць пра Беларусь на турыстычных форумах?
«Адкрыла пакет — у замове не хапала стравы». Беларуска паспрачалася з фастфуд-рэстаранам
Мінскую прыбіральню, з якой хацелі зрабіць рыбны рэстаран, зноў выставілі на таргі
Каментары