Культура2020

Скарына перад навучаннем у Італіі адвучыўся ў Іспаніі, пасябраваў з Калумбам і нават наведаў Новы свет

Новыя штрыхі да біяграфіі нашага славутага земляка.

Магістрант-скарыназнаўца з Полацка Андрэй Валькевіч пасля падзей 2020 года выехаў у Іспанію, дзе вырашыў працягнуць адукацыю ў адным з самых старажытных універсітэтаў Еўропы — Універсітэце Саламанкі.

Універсітэт Саламанкі. Фота: Wikimedia Commons

Працуючы ў архівах універсітэта, ён зрабіў нечаканае адкрыццё.

Аказваецца, наш славуты зямляк Францыск Скарына сапраўды нарадзіўся ў 1470 годзе (раней лічылася, што першадрукар нарадзіўся ў прамежку 1470—1490 гады) і да навучання ў Кракаве і італьянскай Падуі ў пачатку XVI стагоддзя паспеў павучыцца на захадзе Іспаніі ва ўніверсітэце Саламанкі.

Скарына вучыўся на факультэце медыцынскіх навук, паступіўшы ў яго ў 1495 годзе і прыехаўшы па квоце таленавітых маладых католікаў Вялікага Княства Літоўскага, расказаў Андрэй Валькевіч у інтэрв'ю «Нашай Ніве».

Малады Францішак шмат надаваў увагі вывучэнню гісторыі медыцыны: ад Кітая і Сярэдняга Усходу да Партугаліі, праводзячы шмат часу ў бібліятэцы.

Так у 1497 годзе ён пазнаёміўся з Хрыстафорам Калумбам, які падпрацоўваў у бібліятэцы, зарабляючы на Трэцяе падарожжа ў Новы свет.

Кароль Іспаніі па-ранейшаму недалюбліваў Калумба, які так і не знайшоў заходняга шляху ў Індыі, а мроіў гісторыямі пра міфічную Вест-Індыю.

Бібліятэка Універсітэта Саламанкі, дзе дняваў і ночыў Скарына. Фота: Wikimedia Commons

Скарына за два гады добра вывучыў іспанскую (у яго наогул добра атрымліваліся мовы) і неяк завёў размову з дзіўным з выгляду генуэзцам.

Так завязалася сяброўства. Калумб распавядаў яму пра новыя землі, а Скарына пра велічную і прыгожую дзяржаву ад Балтыйскага да Чорнага мора, якая звалася Вялікае Княства Літоўскае.

Дарэчы, менавіта Калумб, па словах Валькевіча, расказаў Скарыну пра Падую: «Прыгожы горад і дзяўчаты там прыгожыя».

Дарэчы, ужо тады Скарына марыў пра выданне першай сваёй друкаванай кнігі, пажадана па-беларуску.

«Слухай, — неяк сказаў яму Калумб. — А ці не хочаш ты са мной наведаць Новы свет?». «Канечне, — пагадзіўся Скарына».

Так наш зямляк адправіўся ў Трэцюю экспедыцыю, якая пачалася ў маі 1498 года. Падчас гэтай экспедыцыі быў адкрыты востраў Трынідад.

Гэта Скарына падказаў Калумбу назваць яго «Трынідад».

«Мы на Полаччыне моцна шануем святую Тройцу». Калумб пагадзіўся. Потым экспедыцыя дайшла да вусця Арынока. Хто ведаў, што праз 500 гадоў Венесуэла стане братнім народам для Беларусі?

Скарыну вельмі спадабалася ў экспедыцыі, але ў Чацвертую ён ужо не паплыў, было вельмі шмат іспытаў і трэба было пісаць дыплом. Ну і Калумб вярнуўся з Саламанкі ў Мадрыд. Сяброўства спынілася.

Магчымы пасмяротны партрэт пэндзля Себасцьяна дэль П'ёмба. 1519. Метраполітэн-музей у Нью-Ёрку. Фота: Wikimedia Commons

Па сканчэнні навучання Скарына на некаторы час вярнуўся ў Полацк, а потым вырашыў працягнуць адукацыю ў Кракаве і Падуі, а потым у 1517 годзе заснаваў друкарню ў Празе. І гэту гісторыю вы цудоўна ведаеце.

Каментары20

  • leha
    01.04.2025
    ужо ж было пра Сан Францыска...
  • Імя
    01.04.2025
    Яны яшчэ падчас вучобы разам з Калумбам у Ленінград ездзілі. Падчас майго наведвання Саламанкі іх фоты ў кафэ "Поўнач" на ўласныя вочы ў музеі Саламанкі давялося бачыць. Быкаў, дарэчы, ў той час з імі ліставаў і дасылаў ім першыя вершы свае. Пра дыназаўраў, якія ў той час жылі ў Шклоўскім раёне.
  • .
    01.04.2025
    Не ведаю, як можна было прапусціць больш вядомы факт: Калі экспедыцыя даплыла да Амерыкі і знайшла першую амерыканскую раку, яе назвалі ў гонар Скарыны: Скарынока.
    Суфікс "-ка" ў гішпанскай мае зменшальны, а ў даным выпадку пяшчотны, ласкавы сэнс. З часам пачатак назвы "Ск" згубіўся, бо гэта спалучэнне гукаў ненатуральнае для гішпанскай мовы і было нязручным для каланізатараў. Картографы скарацілі назву да "Orinoco". Пад гэтым імя мы і ведаем яе зараз.

Цяпер чытаюць

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць18

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Усе навіны →
Усе навіны

На сайце Вярхоўнага суда ўжо амаль месяц не выстаўляюць расклады судовых пасяджэнняў. І гэта наўрад ці выпадкова7

Белпол: У Мельнікавай былі два палітычныя пратаколы, яна ёсць у базе «Беспарадкі»9

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін28

Беларускі таксіст, якога ў Варшаве збіў пасажыр, дамогся завядзення справы за ксенафобскі напад2

У Германіі паліцыя ачапіла раён і пяць гадзін вяла расследаванне забойства. Аказалася, гэта была сэкс-лялька2

Да якой адчувальнай інфармацыі мела доступ зніклая Анжаліка Мельнікава?13

На Вайсковых могілках прыгожа зацвілі тысячы пралесак ФОТАФАКТ2

Беларуска зняла ў Мінску кватэру на суткі і была шакаваная ўмовамі пражывання

17-гадовы Адам Кадыраў стаў куратарам МУС па Чачні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць18

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць