У Расіі дырэктар цынкавага завода і дэпутат выпадкова застрэліўся ў стралковым клубе
Чалябінскі дэпутат ад «Адзінай Расіі» Павел Ізбрэхт няўдала праверыў, ці зараджаная стрэльба.

Павел Ізбрэхт. Фота: chelindustry.ru
Дырэктар Чалябінскага цынкавага завода і дэпутат мясцовага заканадаўчага сходу ад «Адзінай Расіі» Павел Ізбрэхт выпадкова застрэліўся на паляванні.
46-гадовы мужчына прыехаў у клуб «Царскае паляванне», каб прыстраляць новую стрэльбу. Ужо перад ад'ездам дадому Ізбрэхт выйшаў з машыны, каб праверыць, ці разраджаная стрэльба. Падчас перазарадкі ён выпадкова стрэліў сабе ў галаву, піша UralMash.
Ізбрэхт з 2014 года ўзначальваў Чалябінскі цынкавы завод. Акрамя таго, ён быў дэпутатам заканадаўчага сходу вобласці і ўзначальваў мясцовую федэрацыю самба. Паведамляецца, што мужчына захапляўся паляваннем.
Каментары