Намеснік кіраўніка адміністрацыі Архангельскай вобласці ўпаў падчас матчу. Выратаваць 66-гадовага мужчыну не ўдалося.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Архангельскай вобласці Уладзімір Ананьеў памёр пасля гульні ў хакей. Яму было 66 гадоў.
29 сакавіка Ананьеў гуляў за каманду абласнога ўрада ў гарадскім чэмпіянаце па хакеі. Чыноўнікам супрацьстаяла мясцовая каманда Т-54. Ненадоўга пасля пачатку гульні Ананьеў адчуў сябе дрэнна і зваліўся, піша РБК.

Гульцы вынеслі намесніка кіраўніка адміністрацыі з пляцоўкі на насілках. Але медыкі не змаглі яго выратаваць.
Цікава, што чыноўнік, які нарадзіўся ў Львове, адказваў за мабілізацыю на вайну супраць Украіны ў Архангельскай вобласці. Ён часта выступаў перад вайскоўцамі, якіх адпраўлялі на фронт.
Каментары