Грамадства2020

Марзалюк назваў свой любімы перыяд у гісторыі 

І расказаў, хто прыдумаў назваць сына Альгердам.

Ігар Марзалюк Игорь Марзалюк Igor Marzalyuk
Ігар Марзалюк. Скрын відэа ont_by / YouTube

Дэпутат і гісторык Ігар Марзалюк у інтэрв'ю газеце «Звязда» расказаў, што яго любімы перыяд у гісторыі — Вялікае Княства Літоўскае.

«А калі казаць пра стагоддзі, то XVI, бо гэта веліч Скарыны, Сапегі. Вельмі шаную Полацкі перыяд XI—XII стст., бо гэта Усяслаў Чарадзей і Ефрасіння Полацкая. Пра тое, што яны зрабілі, можна гаварыць доўга. Удумайцеся: Ефрасіння Полацкая была заснавальніцай жаночага манаства на тэрыторыі ўсёй Русі, а яшчэ яна заснавала школку ў манастыры, дзе вучылі дзяўчатак. Таксама люблю беларускае Адраджэнне — 2-я палова XIX — сярэдзіна XX ст. — гэта стварэнне беларускай літаратуры, высокіх жанраў беларускага мастацтва».

Любімымі гістарычнымі творамі ён назваў некалькі кніг Уладзіміра Караткевіча («Ладдзя роспачы», «Сівая легенда», «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха»), «Дажыць да світання» Васіля Быкава, «Карнікі» Алеся Адамовіча і «Мінскі напрамак» Івана Мележа.

Пра Быкава Марзалюк адзначыў: «Для мяне ён Джамалунгма ў літаратуры».

Дэпутат расказаў таксама пра традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў яго сям'і.

«У нас прынята, калі нараджаецца хлопчык, імя дае маці, калі дачка — бацька. Такім чынам, мая жонка, якая таксама звязана з гісторыяй, назвала сына Альгердам. Гэтае імя было ў яе родзе — пухавіцка-асіповіцкая галіна.

Яшчэ адна традыцыя: калі сыну спаўняецца год, перад ім кладуць тры рэчы — кнігу (звычайна Біблію), зброю і грошы. Гэта тры шляхі мужчыны. Я, дарэчы, выбраў кнігу, потым зброю, толькі пасля кашалёк». 

Каментары20

  • Калматы Вожык
    23.06.2024
    А то  пярэчаць жамойты, што калі б Альгерд і Вітаўт былі беларускія імёны, то чаму, да сёння, беларусы не называюць так сваіх дзяцей?
    У мяне знаёмы назваў сына Альгедам, а тут яшчэ жонка Марзалюка падвязалася!!! Ёсць на Беларусі Альгерды! Што датычыць Вітаўтаў, то і іх хапае! Вітаўт Ермалёнак -- гісторык з Мёраў! А ў Глыбокім, калі не Вітаўт (Вітольд), то Вітольдавіч (Вітольдаўна)... 
    Карачей кажучы -- хай ня брэшуць з-за бугра!
  • баец ПКК
    23.06.2024
    Так это марзалюк оказывается экстремист
  • Gorliwy Litwin
    23.06.2024
    Марзалюк - гэта галава. Яму палец у рот не кладзі. пры любой уладзе, хоць сьвядомай, хоць маоісцкай - Марзалюк застанецца самым хітрым і шчырым з беларусоў. Гарантам захавання ўладай яе нацыянал-чэкісцкай сутнасці.

Цяпер чытаюць

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць12

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі таксіст, якога ў Варшаве збіў пасажыр, дамогся завядзення справы за ксенафобскі напад2

У Германіі паліцыя ачапіла раён і пяць гадзін вяла расследаванне забойства. Аказалася, гэта была сэкс-лялька2

Да якой адчувальнай інфармацыі мела доступ зніклая Анжаліка Мельнікава?13

На Вайсковых могілках прыгожа зацвілі тысячы пралесак ФОТАФАКТ2

Беларуска зняла ў Мінску кватэру на суткі і была шакаваная ўмовамі пражывання

17-гадовы Адам Кадыраў стаў куратарам МУС па Чачні4

«Ты разумееш, з кім размаўляеш? Яна каралева Маямі». Сабаленку паспрабавалі выгнаць з рэстарана ў Маямі14

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта — узяўся за старое і падманваў пенсіянераў8

Кампанія «Будзьма» просіць аб дапамозе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць12

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якая распрацоўвала дызайн пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць