Беларуская шахматыстка пераабулася чарговы раз — выступала за Расію, цяпер будзе за Аўстрыю
Вольга Бадзелька займае 29-е месца ў сусветным рэйтынгу.

22-гадовая беларуская шахматыстка Вольга Бадзелька атрымала аўстрыйскі пашпарт. З 2021 года спартсменка выступала за Расію, піша Betnews.by.
Па стане на студзень 2025 года Бадзелька займае 29-е месца ў рэйтынгу FIDE.
У складзе зборнай Беларусі Вольга выступала на шахматных Алімпіядах у 2016 і 2018 гадах.
Каментары