Спорт11

Мінскае «Дынама» прайграла чацверты матч у Лізе канферэнцый ВІДЭА

Сёння «Дынама» саступіла ў азербайджанскім Сумгаіце «Капенгагену» з лікам 1:2.

Прессбол

Датчане забілі першымі, потым «Дынама» зраўняла, але «Капенгаген» у другім тайме з пенальці выйшаў наперад.

«Дынама», якое ў панядзелак зноў стала чэмпіёнам Беларусі па футболе, прайграла ва ўсіх чатырох матчах асноўнага этапу трэцяга па ранжыру еўракубка: раней — шатландскаму «Хартсу» (1:2), фінскаму ХІКу (0:1), польскай «Легіі» (0:4).

У агульнай турнірнай табліцы «Дынама» займае перадапошняе 35-е месца. Каб прайсці ў наступны этап, трэба быць не ніжэй за 24-е месца (у «Панацінаікаса» — 4 балы).

Камандзе засталося правесці дзве гульні: з такім жа слабым паўночнаірландскім «Ларнам» (12 снежня) і грэцкім «Панацінаікасам» (19 снежня).

Дарэчы, толькі ў «Дынама» і «Ларна» няма набраных балаў.

Каментары1

  • Гигин
    28.11.2024
    Фортуна помочилась на футболистов в тот день, когда они подписались за Лукашенко.

Цяпер чытаюць

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якога адхілілі ад стварэння пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якога адхілілі ад стварэння пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец, затрыманы на чыгунцы пад Маладзечнам, ніяк не звязаны з катастрофай на палігоне2

Брэсцкія дэсантнікі выпадкова апублікавалі план ідэалагічнай работы на тыдзень. Распавядаем, што там20

«Цягнуў нас дваіх». Чатыры гісторыі, як шлюб айцішнікаў трэснуў пасля пераезду17

У выніку маштабнага пажару на газаправодзе ў Малайзіі пацярпелі 126 чалавек

Брытанскі блогер «у жоўтых шортах» паспрабаваў рэцэпт смажаных пельменяў. Ніколі не паўтарайце11

Усе мабільныя аператары запусцілі базавы тарыф. У каго самы танны?5

ІТ-холдынг, які прывозіў Тыля Швайгера і сышоў у прастой, абяцае заплаціць камандзе — знайшоўся «буйны інвестар»

Трамп пракаментаваў трагедыю з амерыканскімі вайскоўцамі на палігоне ў Літве8

«Байсол» эвакуяваў Вольгу Бондараву96

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якога адхілілі ад стварэння пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якога адхілілі ад стварэння пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць