Спорт

Футбольная зборная Беларусі паедзе гуляць з таджыкамі

20 сакавіка наступнага года на Цэнтральным рэспубліканскім стадыёне ў Душанбэ зборная Беларусі мае намер згуляць таварыскі матч са зборнай Таджыкістана.

Зборная Таджыкістана па футболе. Фота: fft.tj

Паводле сусветнага рэйтынгу ФІФА, сілы камандаў Беларусі і Таджыкістана цяпер прыблізна роўныя: беларусы на 98-м радку, таджыкі на 104-м.

У 2014 годзе каманды ўжо праводзілі матч паміж сабой, і тады зборная Беларусі ўпэўнена перамагла — 6:1.

Восенню 2025 года беларусы збіраюцца ўзяць удзел у адборачным турніры чэмпіянату свету-2026, дзе трапілі ў адну групу з камандамі Грэцыі, Шатландыі і Партугаліі альбо Даніі.

У першай палове года ў рамках падрыхтоўкі да турніру зборная Беларусі плануе правесці чатыры таварыскія спарынгі, але з кім будуць гуляць, апрача зборнай Таджыкістана, пакуль невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якога адхілілі ад стварэння пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць1

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якога адхілілі ад стварэння пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец, затрыманы на чыгунцы пад Маладзечнам, ніяк не звязаны з катастрофай на палігоне2

Брэсцкія дэсантнікі выпадкова апублікавалі план ідэалагічнай работы на тыдзень. Распавядаем, што там21

«Цягнуў нас дваіх». Чатыры гісторыі, як шлюб айцішнікаў трэснуў пасля пераезду17

У выніку маштабнага пажару на газаправодзе ў Малайзіі пацярпелі 126 чалавек

Брытанскі блогер «у жоўтых шортах» паспрабаваў рэцэпт смажаных пельменяў. Ніколі не паўтарайце11

Усе мабільныя аператары запусцілі базавы тарыф. У каго самы танны?6

ІТ-холдынг, які прывозіў Тыля Швайгера і сышоў у прастой, абяцае заплаціць камандзе — знайшоўся «буйны інвестар»

Трамп пракаментаваў трагедыю з амерыканскімі вайскоўцамі на палігоне ў Літве8

«Байсол» эвакуяваў Вольгу Бондараву96

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якога адхілілі ад стварэння пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць1

Памятаеце старшыню Геральдычнай рады, якога адхілілі ад стварэння пашпарта «Новай Беларусі»? Мікіта Забуга пайшоў ваяваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць