Сафійскі ЦСКА абвясціў, што галкіпер зборнай Беларусі і мінскага «Дынама» Фёдар Лапавухаў ад сёння з'яўляецца іх гульцом.

ФК ЦСКА
Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца; адзначаецца толькі, што Лапавухаў стаў першым навабранцам «армейцаў» у гэтае зімовае трансфернае акно, паведамляе football.by.
У рэйтынгу футбольных чэмпіянатаў за пяць гадоў балгарскае першынство займае 27-е месца, Беларусі — 52-я.
Што да сезона 2024—2025 года, то чэмпіянат Балгарыі — 28-мы, а Беларусі — 41-ты.
ЦСКА ў сёлетнім чэмпіянаце ідзе на 8-м месцы.
Каментары