Вайна5656

Украіна павінна паслаць Трампа за расійскім вайсковым караблём — крыніца The Times у Мінабароны Брытаніі

Апошнія крокі Злучаных Штатаў выклікалі недавер, а часам і гнеў у Еўропе.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў верасні 2024 года ў ЗША. Фота: Alex Kent/Getty Images

Як піша The Times, пакуль чыноўнікі НАТА і ЕС спрабавалі асэнсаваць змены ў прыярытэтах амерыканскай палітыкі пасля заявы новага кіраўніка Пентагона Піта Хегсэта пра тое, што «суровыя стратэгічныя рэаліі не дазваляюць Злучаным Штатам Амерыкі сканцэнтравацца ў першую чаргу на бяспецы Еўропы», ацэнцы планаў вяртання Украіны да межаў 2014 года як «нерэалістычных», а перспектыў яе далучэння да НАТА як малаімаверных, стала вядома, што Трамп правёў перамовы з Пуціным.

Размова з Расіяй да кансультацый з Украінай стала істотным адыходам ад палітыкі ягонага папярэдніка, Джо Байдэна, які настойваў на прынцыпе «нічога пра Украіну без Украіны».

Апошняя навіна выклікала сапраўдны шок у чыноўнікаў НАТА, якія тэрмінова сабраліся ў кулуарах для абмеркавання магчымых наступстваў і выпрацоўкі адпаведнай рэакцыі.

Па словах крыніцы ва УСУ, Украіна была ў шоку. «Сітуацыя нядобрая. Перамовы пра Украіну без Украіны і пра еўрапейскую бяспеку без Еўропы», — цытуе яе словы выданне.

Занепакоенасць выказвалі і чыноўнікі ў брытанскім Міністэрстве замежных спраў. «Здыміце гарантыі бяспекі і перспектыву сяброўства ў НАТА — і Пуцін, здаецца, гатовы да перамоў», — пракаментавала The Times адна з крыніц ва ўрадзе.

У Міністэрстве абароны Вялікабрытаніі, што знаходзіцца на супрацьлеглым баку вуліцы, панавала разгубленасць.

«Некаторыя з нас казалі: украінцы тры гады ваявалі, гублялі сваіх сыноў і дачок не для таго, каб іх адхілілі ад абмеркавання іх будучыні. На іх месцы я б адказаў Трампу гэтак жа, як абаронцы вострава Змяіны», — заявіў суразмоўца выдання, маючы на ​​ўвазе вядомы адказ украінскіх памежнікаў расійскаму вайсковаму караблю ў першыя дні вайны.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Джон Хілі і брытанская дэлегацыя ў Брусэлі працавалі да позняй ночы ў рэзідэнцыі Вялікабрытаніі, каардынуючы рэакцыю на сітуацыю.

Стрымана выказваючыся ў чацвер раніцай, Хілі заявіў прэсе: «Ніякіх перамоў пра Украіну без Украіны быць не можа. Мы хочам трывалага міру і недапушчэння новага канфлікту і агрэсіі. І не варта забываць, што Расія застаецца пагрозай далёка за межамі Украіны».

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсет у сваю чаргу адзначыў, што перамовы Трампа з Пуціным «безумоўна, гэта не здрада».

Выданне адзначае, што Украіна хоча, каб Вялікабрытанія і Еўропа занялі больш цвёрдую пазіцыю ў адносінах да ЗША, бо некаторыя еўрапейскія дыпламаты пабойваюцца, што калі Лондан не выкажацца, то і ніхто не выкажацца. Еўрапейцы баяцца, што Трамп і Пуцін могуць дамовіцца над галовамі еўрапейскіх урадаў.

Многія ў Еўропе, асабліва ва ўсходняй яе частцы, праводзяць паралелі з Мюнхенскім пагадненнем 1938 года. Латвійскі еўрадэпутат Рыхардс Колс у сваёй публікацыі ў сацсетцы X напісаў: «Мюнхен-2… Еўропа, рыхтуйся».

Некаторыя высокапастаўленыя еўрапейскія дыпламаты абвінавацілі адміністрацыю Трампа ў тым, што яна «кінула Украіну пад аўтобус» (ахвяравала Украінай у сваіх інтарэсах, пакінула яе без падтрымкі дзеля ўласнай выгады. — НН).

Адзін з іх адзначыў: «Ключавыя саступкі былі зробленыя загадзя», іншы назваў гэта катастрофай: «Чаму аслабляць нашу пазіцыю яшчэ да пачатку перамоў? Украіна прапанавала рэдказямельныя мінералы ўзамен. А што паабяцала Расія? Нічога! Яны захоўваюць свае імперскія амбіцыі».

Выданне звяртае ўвагу, што адміністрацыя ЗША не папярэдзіла сваіх партнёраў у Еўропе пра перамовы з Пуціным. Так, кіраўніца замежнапалітычнага ведамства ЕС Кая Калас правяла перамовы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэймсам Вэнсам на саміце па штучным інтэлекце ў Парыжы, у той час як Трамп у гэты момант размаўляў з Пуціным.

Пасля заканчэння сустрэчы Калас апублікавала фота са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен і Вэнсам у раскошным парыжскім палацы XVII стагоддзя, дадаўшы подпіс: «Добрая сустрэча».

Згадаўшы супрацоўніцтва Пуціна з Паўночнай Карэяй, Кітаем і Іранам, Калас падкрэсліла: «Паколькі нашы праціўнікі каардынуюць свае дзеянні, мы павінны рабіць тое самае».

Праз гадзіну Трамп паведаміў у сацсетках пра свае перамовы з Пуціным, але Вэнс нічога не казаў пра іх ні Калас, ні фон дэр Ляен.

Адзін з высокапастаўленых чыноўнікаў брытанскага ўрада адзначыў выданню: «Украіна павінна быць за сталом перамоў і заставацца ў цэнтры любой дамоўленасці. Уявіце сабе, што Германія і ЗША заключаюць пагадненне аб перадачы Уэльса падчас Другой сусветнай вайны без удзелу Брытаніі».

Каментары56

  • Answer
    13.02.2025
    А всего то и надо, что ответить в Мюнхене:
    - Мистер Президент! Мы Вас выслушали, а теперь идите Вы по курсу русского военного корабля!
  • Алесь
    13.02.2025
    Трампа надо поставить на место. Что будет делать сша если ее отключат от свифт? И запретят теслу в европе? Евросоюз третяя страна по населению после Индии и китая,только у европейцев в разы больше денег чем у индусов и китайцев.
  • А
    13.02.2025
    Даючы ананімныя каментары дык усе героі

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін18

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа8

Анкалітычная вірусная тэрапія — танны і эфектыўны спосаб лячэння раку1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф4

Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны1

У Магілёве выпусцілі карамельны сыр3

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Міколу Дзядка не выпусцяць па сканчэнні тэрміну — яго перавялі ў СІЗА ў Калядзічах1

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? 15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін18

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць