Ад Пазняка да Цапкалы: літоўскія актывісты склалі топ зацятых «ліцвіністаў»
25 лютага група літоўцаў апублікавала ліст да мясцовых уладаў з патрабаваннем забараніць беларусам выкарыстоўваць «Пагоню». З гэтага тэксту стала зразумела, каго ў краіне лічаць зацятымі «ліцвіністамі».

Па меркаванні аўтараў ліста, беларусы распаўсюджваюць ідэі «ліцвінізму» анлайн — праз відэаролікі і пасты.
«Ліцвіністамі» літоўцы назвалі палітыка Зянона Пазняка, артыстку Кацярыну Ваданосаву, рэдактарку Наталлю Радзіну, актывіста Сяргея Каваленку, палітыка Валера Цапкалу, паэта і гісторыка Уладзіміра Арлова, пісьменніка Анатоля Тараса, публіцыста Алеся Чайчыца і актывіста Сяргея Бульбу.
У тэксце да літоўскіх уладаў нават пералічаны выпадкі, праз якія згаданых беларусаў палічылі за «ліцвіністаў». Пераважна гэта ці публічныя выступы, ці артыкулы ў беларускіх медыя.
У спісе падпісантаў ліста да літоўскіх уладаў 67 прозвішчаў. Сярод іх ёсць актор Алгіс Раманаўскас — былы тэлевядучы LRT, якога выгналі з тэлеканала пасля таго, як ён прапанаваў расстрэльваць літоўцаў, якія слухаюць рускую музыку. Уплывовыя палітыкі ліст не падпісвалі.
Каментары