На вайне знік без вестак «Беларус» — жыхар Бараўлянаў, які ўхіляўся ад беларускага войска, але пайшоў паміраць за Расію
«За*балі мяне вучыць жыццю вучыць. За сваім сачыце». Такую мудрасць на развітанне пакінуў у сацсетках 23-гадовы Дзмітрый Губіцкі.

Дзмітрый Губіцкі жыў у Бараўлянах пад Мінскам. Хлопец скончыў будаўнічы ліцэй №10 імя Жыжаля, але, згодна з базамі «Белпола», на пастаянную працу нікуды так і не ўладкаваўся, прынамсі ў Беларусі.
Ёсць звесткі, што Дзмітрый быў у вышуку: ухіляўся ад службы ў беларускім войску.

Затое ваяваць за Расію Губіцкі пайшоў сам. Калі ён трапіў у армію, дакладна невядома. Хлопец узяў сабе пазыўны «Беларус».
Апошні раз Губіцкі быў анлайн у сацсетках 19 снежня 2024-га.
З 18 студзеня 2025 года Дзмітрый Губіцкі не выходзіць на сувязь з роднымі, лічыцца зніклым без вестак. «Мама шукае сына, дапамажыце знайсці», — гаворыцца ў аб'яве ў сацсетках. Жонкі і дзяцей у «Беларуса» няма.
Каментары