На пажары ў Мсціславе загінуў мужчына — некалькі месяцаў таму ён ужо трапляў у бальніцу з апёкамі
Позна ўвечары 30 сакавіка загарэўся прыватны дом на вуліцы Някрасава ў Мсціславе, паведамляе МНС.

Фота: МНС
На момант прыезду выратавальнікаў агонь ахапіў унутраныя памяшканні і дах дома, утварылася шчыльнае задымленне. Суседзі паведамілі, што ўнутры можа знаходзіцца чалавек. Гэтыя здагадкі пацвердзіліся: у адным з пакояў на ложку выратавальнікі знайшлі загінулага 58-гадовага гаспадара дома.
Прычыны ўзнікнення пажару высвятляюцца. Не выключана, што да трагедыі прывяло неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння з боку самога мужчыны.
У кастрычніку мінулага года мужчына ўжо звяртаўся па медыцынскую дапамогу з апёкамі, якія атрымаў у выніку неасцярожнага курэння.
Каментары