Арменія адмовілася плаціць узнос у бюджэт Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), куды ўваходзіць з Беларуссю, Расіяй, Казахстанам, Кыргызстанам і Таджыкістанам. МЗС Арменіі падкрэсліў, што Ерэван афіцыйна апавясціў сакратарыят аб сваім рашэнні.

Гаворка ідзе пра ўнёсак за мінулы год. «Арменія ўстрымліваецца ад падпісання пастановы «аб бюджэце АДКБ на 2024 год» і, адпаведна, ад удзелу ў фінансаванні дзейнасці арганізацыі», — заявілі ва ўстанове.
МЗС адзначыў, што згодна з унутраным правілам АДКБ, дэталі бюджэту арганізацыі не падлягаюць публічнаму абвяшчэнню.
МЗС Расіі раней заявіў, што, калі Арменія не пагасіць запазычанасці перад АДКБ да канца 2025 года, то могуць быць прыняты розныя меры, але наўрад ці дойдзе да выключэння Арменіі з АДКБ
На мінулым тыдні армянскі парламент прагаласаваў за ўступленне Рэспублікі ў ЕС, але Брусэль сяброўства Арменіі пакуль не прапаноўваў.
Каментары